Грамадства88

«І вось гэта вось зрабілі з народам!» Азаронак выдаў за ўкраінку французскую тыктокерку — усё з-за сіняга і жоўтага

Грыгорый Азаронак у сваёй праграме некалькі хвілін разважаў пра заняпад Украіны на аснове гумарыстычнага відэа з тытока. Вось толькі на відэа не ўкраінка.

Азаронак у сваім стрыме, які круцяць і ў эфіры СТБ, вырашыў паразважаць пра тое, што «заходнікі робяць з грамадства ў Украіне». На развагі яго натхніў ролік, які ён убачыў у інтэрнэце.

На ім жанчына, шырока ўсміхаючыся, гаворыць на відавочна прыдуманай мове і робіць скульптуру з пены ў сініх і жоўтых колерах. Азаронак, убачыўшы такую колерную гаму, аўтаматычна занёс жанчыну ва ўкраінкі. Бо, як вядома, сіні і жоўты ў іншых краінах не выкарыстоўваюцца.

«Што робяць з грамадства, мы можам паглядзець. Мы зараз паглядзім жанчыну, яна такая не адна, такіх відэа даволі шмат. Гэта, здавалася б, людзі, якія атрымалі савецкую адукацыю. Але ж перамога галаўнога мозга здарылася», — сказаў Азаронак і ўключыў відэа з інтэрнэту.

@floflofrdl

Ingredients : bottle, wet wipe, dishwashing liquid, water, dye

♬ original sound - Floflo

Далей прапагандыст заявіў, што гэта — відавочна, сіне-жоўтая пена — чакала і беларусаў у выпадку перамогі пратэстаў.

«І вось гэта вось зрабілі з народам! І вось гэта вось зрабілі з людзьмі! І вось гэта вось чакала нас з вамі! Вось гэта вось павінны былі зрабіць з нашымі бабулямі. Вось гэта вось павінна было быць з нашымі храмамі», — усклікнуў Азаронак. Як гэтае відэа натхніла вядучага на развагі пра цэрквы, не зусім зразумела.

Далей прапагандыста, як звычайна, панесла плынню ягонай жа заблытанай свядомасці. Ён успомніў, што ў 2020 годзе некаторыя храмы віталі пратэстоўцаў званамі. І стаў палохаць беларусаў уніятамі.

«Яшчэ некаторыя з алтароў віталі мітынгоўцаў. А потым вас бы за бараду ўзялі і выкінулі б з храма. Бо туды прыйшлі б уніяты, самасвяты і іншыя іншыя. І не адважыліся б піскнуць, таму што побач стаялі б вось такія бугаі, паліцаі, браткі Ціханоўскага», — безапеляцыйна заявіў Азаронак.

І хай бы сабе, але цымус у тым, што на відэа ніякая не ўкраінка, а даволі папулярная тыктокерка з Францыі пад нікам floflo. На яе акаўнт падпісаныя 2,7 мільёна чалавек. І яна наўрад ці атрымлівала савецкую адукацыю.

Жанчына пачынае ўсе свае ролікі фразай кakou kakou, якая цалкам прыдуманая — яна нічога не значыць. У сваіх відэа тыктокерка з фірмовай усмешкай звычайна займаецца чым-небудзь, што здаецца яе аўдыторыі мілым і смешным. Напрыклад, гуляе са слаймам, надушваецца парфумамі ў вельмі незвычайных слоічках, робіць макіяж ці нават гатуе.

У роліку, які абурыў Азаронка, блогерка паказала, як зрабіць скульптуру з пены з дапамогай сродку для мыцця посуду, фарбавальніка, вады, сурвэткі і бутэлькі.

Відэа floflo, у асноўным дзіўныя і абсурдныя, збіраюць мільёны праглядаў і дзясяткі тысяч каментароў. А яе кakou kakou стала мемам: з’явіліся блогеры, якія на францужанку робяць пародыі.

Каментары8

  • Берасць
    27.05.2025
    Азаронак - такі лох! Лашара!
  • *
    27.05.2025
    Абг*ўняўся ў чарговы раз, з кім не здараецца!
  • Гигин
    27.05.2025
    Гриша, а еще они нагадили в твои штаны.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць