Маладую прадпрымальніцу са Слоніма асудзілі за ўдзел у пратэстах
Ганну Кулак адправілі на хатнюю хімію.

Ганна Кулак. Фота з яе старонкі «Укантакце»
Ганне Кулак 31 год. Родам яна са Слоніма. Пасля школы скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.
У 2024 годзе адкрыла ІП у родным Слоніме, сфера дзейнасці якога — рэмонт бытавой электронікі. У 2024 жа зноў паступіла на завочнае ў БДЭУ на спецыяльнасць «Маркетынг».
Ганна любіць падарожнічаць.
Дзяўчыну асудзілі ў 2025 годзе па ч. 1 арт. 342 КК — «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
А тыдзень таму яе ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў» ад МУС. Мяркуючы па ўсім, дзяўчыне далі хатнюю хімію.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЗамест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
"Пасьпяховы прэзыдэнт Трамп меў сёньня тэлефонную размову з Лукашэнкам напярэдадні сустрэчы з Пуціным на Алясцы. Тэма -- палітвязьні і інш. (інш.-- гэта, спадзяюся, тое, пра што мы, сябры "Вольнай Беларусі", гаворым пастаянна: адмена эканамічных санкцыяў, спыненьне рэпрэсіяў і вызваленьне палітвязьняў з пацьвярджэньнем ўсіх іхных правоў жыць у Беларусі, амэрыканскія інвестыцыі ў беларускую здабываючую вытворчасьць, перамовы аб міры ў Менску, пытаньні эўрапейскай бясьпекі і інш.)."
Ведь как это можно интерпретировать иначе как "перевернуть страницу". Ну да ладно, заниматься ментальной эквилибристикой предоставлю всем любителям фейсбучного.