У Мінску закрываецца французскі рэстаран Le Cro Cro. Апошні яго працоўны дзень будзе ў суботу, 30 жніўня, піша Office Life.

Фота: «Анлайнер»
Рэстаран працаваў тры гады на праспекце Незалежнасці, 32, у будынку, дзе знаходзіцца офіс Сбербанка. У меню былі устрыцы, цыбульны суп, фуа-гра, грабеньчыкі, а асноўныя стравы каштавалі ад 42 рублёў.
Раней у гэтай самай лакацыі ў маі закрыўся рэстаран «Сірыус М», а ў верасні тут адкрыецца танцавальны бар расійскага музыкі Сяргея Жукава.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары