Грамадства55

Хлопец не давучыўся ва ўніверсітэце і з'ехаў у Польшчу. Але па вяртанні яму прыпомнілі позву з ваенкамата

Па вяртанні ў Беларусь яго затрымалі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Мінчук меў адтэрміноўку ад службы ў арміі да ліпеня 2022 года, паколькі вучыўся ва ўніверсітэце. У сакавіку 2022-га ён атрымаў позву аб яўцы ў жніўні ў ваенкамат Фрунзенскага раёна сталіцы. Аднак у траўні хлопец забраў дакументы з універсітэта, не абараніўшы дыплом, і ў чэрвені выехаў праз Літву ў Польшчу, расказалі агенцтву «Мінск-Навіны» ў пракуратуры Фрунзенскага раёна.

На прызыўніка ў снежні таго ж года распачалі крымінальную справу, а ў лютым 2023-га ён быў абвешчаны ў вышук.

У Польшчы хлопец працаваў таксістам. Звольніўшыся, вырашыў вярнуцца ў Беларусь, і 14 ліпеня 2025 года пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы яго затрымалі памежнікі. Хлопца змясцілі ў следчы ізалятар.

Мінчуку выставілі абвінавачванне ва ўхіленні ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу — ч.1 арт. 435 Крымінальнага кодэкса. Справу хлопца (цяпер яму 24 гады) накіравалі ў суд.

 

Каментары5

  • -
    31.08.2025
    Барадзед, если докажут что в польше именно скрывался, то смогут посадить и после 30
  • Абу
    31.08.2025
    Трэба быць Джанга, каб вырвацца з саўгаснага рабства.
  • Hooch
    31.08.2025
    Вар'ят! Адным словам.

Цяпер чытаюць

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь3

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Пентагона заявіў пра гатоўнасць да аперацыі па зрынанні Нікаласа Мадура2

Экс-маладафронтаўца Арцёма Дубскага пазбавілі міжнароднай абароны ў Польшчы і ўзялі пад варту22

Вольга Карпушонак дайшла ў сваіх скаргах да Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы28

Макс Корж пацвердзіў, што прычына адмены канцэрта ў Алматы — паводзіны фанатаў у Варшаве12

«Пуцін працягвае дурыць галаву». У Кіеве адказалі на прапанову Зяленскаму прыехаць у Маскву

Трамп: У мяне няма заявы для Пуціна, ён ведае маю пазіцыю17

Пуцін не супраць сустрэцца з Зяленскім, калі той прыедзе да яго ў Маскву2

У Добрушы сям'я заказала ў фірмы рамонт хаты. Адрамантавалі так, што хату давядзецца знесці10

У Мінску адкрылася незвычайная крама без цэннікаў на таварах. Ці зручна гэта для купцоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь3

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць