Вайна99

У Польшчы зноў падымалі авіяцыю для барацьбы з дронамі і закрывалі Люблінскі аэрапорт

13 верасня Польшча часова закрывала паветраную прастору над аэрапортам Любліна праз пагрозу ўдару беспілотных лятальных апаратаў. Паводле паведамлення выдання Onet.pl, гэтае рашэнне было звязана з атакамі дронаў у рэгіёнах Украіны, якія мяжуюць з Польшчай.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Evgeniy Maloletka

Перад тым у Валынскай вобласці Украіны была аб’яўлена паветраная трывога з-за атак дронаў. Польскае аператыўнае камандаванне войскаў паведаміла, што прынятыя ўсе неабходныя меры.

Згодна з паведамленнем, у паветранай прасторы дзейнічалі польскія і саюзніцкія самалёты, а наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай разведкі былі прыведзены ў максімальную баявую гатоўнасць. Мэты дзеянняў — прафілактыка і абарона паветранай прасторы і грамадзян, асабліва ў раёнах, блізкіх да зон пагрозы.

Прэс-сакратар аператыўнага камандавання падпалкоўнік Яцак Гарышэўскі падкрэсліў, што ў той момант не было факту парушэння паветранай прасторы, а дзеянні былі выключна прафілактычнымі.

Пазней Урадавы цэнтр бяспекі даслаў насельніцтву Люблінскага ваяводства папярэджанні пра пагрозу паветранай атакі і заклікаў выконваць інструкцыі адпведных службаў. У гарадах Холм і Свіднік былі ўключаныя сігналы паветранай трывогі.

Да 19:35 па мінскім часе наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай разведкі вярнуліся да звычайнага рэжыму працы, а паветраная прастора над аэрапортам Любліна была зноў адкрытая.

«Палёты польскай і саюзніцкай авіяцыі ў нашай паветранай прасторы завершаныя», — адзначылі ў Аперацыйным камандаванні.

«Стан пагрозы адменены. Дзякую ўсім, хто быў задзейнічаны ў аперацыі ў паветры і на зямлі. Застаемся пільнымі», — напісаў у сацсетцы X прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

Каментары9

  • Пытанне
    13.09.2025
    что скажет Трамп?, а што Трамп ужо стаў кіраўніком НАТА? У Вікіпедыі напісана, што:
    Генеральный секретарь НАТО с 1 октября 2024 года - Марк Рютте (бывший премьер-министр Нидерландов).
  • "ну вот, началось"
    13.09.2025
    что скажет Трамп?, трамп, сложив губки бантиком, надув щёчки, закатив глазки, многозначительно скажет: " ну вот, началось".
  • Европа чего сопли жуёт?
    13.09.2025
    "ну вот, началось", а 500-миллионная Европа не хочет начать сама себя защищать?

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць23

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

Ратавальнікі знайшлі цела альпініста Нірмала Пурджы. Ён загінуў пад лавінай у Пакістане

У Белгарадзе пасля атакі дронаў гарыць універсітэт, дзе распрацоўвалі беспілотнікі

Навукоўцы назвалі самыя несумленныя краіны свету. Еўрапейцам і тут ёсць чым ганарыцца7

Джаан Роўлінг даслала кнігу з аўтографам украінскаму вайскоўцу, які ў палоне пераказваў іншым «Гары Потэра»

У Адэсе мужчына адкрыў агонь па вайскоўцах ТЦК, чацвёра параненыя5

Беларусбанк збіраецца запусціць іпатэку пад 1% на новабудоўлі?4

Марока назвала самую працяглую аўтатрасу Афрыкі ў гонар Трампа3

Як ГПУ падбіралася да Якуба Коласа3

У Мексіцы затрымалі лідара картэля «Лос-Рэес» па мянушцы Понча1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць23

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць