Вайна

ГУР узяў адказнасць за выбухі пад Уладзівастокам: называюць гэта помстай вайскоўцам РФ, якія ўдзельнічалі ў забойствах палонных украінцаў

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны здзейсніла выбухі ў месцы дыслакацыі ва Уладзівастоку расійскіх вайскоўцаў, якія маюць дачыненне да ваенных злачынстваў на тэрыторыі Украіны, паведаміў суразмоўца «Украінскай праўды» ў вайсковай разведцы.

Скрын відэа

Байцы ГУР правялі адмысловую аперацыю ў раёне пасёлка Шчытавая ў Прыморскім краі РФ, дзе дыслакуецца 47-й асобны дэсантна-штурмавы батальён 155-й асобнай гвардзейскай брыгады марской пяхоты, які ўдзельнічаў у баявых дзеяннях пад Кіевам.

Расійская 155-я брыгада вызначылася асаблівай жорсткасцю ў адносінах да мясцовага насельніцтва і забівала ўкраінскіх палонных, паведамляе ГУР.

У 9 гадзін раніцы ў аўторак па мясцовым часе на паркоўцы вайсковай часці адбыўся магутны выбух, а потым яшчэ адзін. На месца выбухаў прыбылі шмат тэхнікі, супрацоўнікі спецслужбаў і верталёт. Пры ўездзе ў пасёлак быў ачэплены раён паблізу ад адміністрацыйных будынкаў і аўтастаянак.

Рух транспарту ў раёне часткова перакрылі, сілавікі правяраюць усе аўтамабілі. Прычынай выбухаў называюць нібыта «інцыдэнт з газавым абсталяваннем».

У выніку спецаперацыі ГУР ва Уладзівастоку, паводле слоў крыніцы, ёсць загінулыя і параненыя. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»3

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа50

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»3

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць