Грамадства1010

Стаў вядомы поўны спіс 18 фігурантаў «малочнай справы», падзельнікаў міністра Брыло і братоў Скітавых

Пачаўся суд над фігурантамі маштабнай і гучнай «малочнай справы», у цэнтры якой — спонсар першай прэзідэнцкай кампаніі Лукашэнкі Генадзь Скітаў, а таксама міністр сельскай гаспадаркі і памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло. Першапачаткова, паводле КДБ, падазраваных было 26 чалавек, але на лаве падсудных апынуліся толькі 18 з іх. Іх абвінавачваюць па 12 крымінальных артыкулах.

Праз два гады пасля першых арыштаў у Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд «малочнай справы».

Цэнтральныя фігуры: былы кіраўнік «Бабулінай крынкі» Генадзь Скітаў (ранейшае прозвішча Элькінд) і ягоны брат Сяргей Элькінд, а таксама былы памочнік Лукашэнкі па Віцебскай вобласці і міністр сельскай гаспадаркі Ігар Брыло.

Сэнс справы ў тым, што быццам бы Скітавы пры спрыянні Брыло разгарнулі на дзяржаўнай «Бабулінай крынцы» сістэму, пры якой штучна стваралася затаваранасць складоў, што дазваляла для іх разгрузкі адпускаць прадукцыю па ніжэйшай цане. Потым гэтае, у рэальнасці добрае малако і іншыя прадукацыя па дэмпінгавых цэнах адгружалася на фірмы-пасярэднікі, якія прадавалі ў Расіі па рэальнай цане. А розніца, адпаведна, дзялілася паміж удзельнікамі схемы. 

Апроч цэнтральных фігурантаў, на лаве падсудных:

— Віктар Скітаў, сын Генадзя Скітава, дырэктар філіяла «Мінскі» «Бабулінай крынкі».

— Арцём Зубель, першы намеснік дырэктара «Бабулінай крынкі», сын былога намесніка начальніка шчучынскай міліцыі.

— Галіна Ціцянкова, намесніца дырэктара «Бабулінай крынкі», пасля ўзначаліла гаспадарку «Новая Друць» у Бялыніцкім раёне.

— Аляксей Драніца, начальнік аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці «Бабулінай крынкі». 

— Дзяніс Ліннік, дырэктар філіяла «Асіповіцкі» «Бабулінай крынкі», былы начальнік Барысаўскага РУУСа.

— Сяргей Петражыцкі, дырэктар «Віцебскмясмалпрама».

— Уладзімір Сіруць, «галоўны сябар» Генадзя Скітава, кіраўнік шэрагу афіліяваных кампаній.

— Сяргей Качанаў, дырэктар віцебскага канцэрна «Мяса-малочныя прадукты»

— «Николаевич М. В». — поўны цёзка Міхаіла Валянцінавіча Нікалаевіча, былога намесніка старшыні праўлення «Тэхнабанка» і намесніка дырэктара салігорскага футбольнага «Шахцёра».

— Уладзімір Лісіцын, заснавальнік «БелАграГен Беларусь».

Яшчэ пра пяць чалавек дакладна не вядома, чым яны займаліся на свабодзе: А. Чарняк, А. Яшчанка, Г. Кіракасян, А. Сабалькоў, А. Панкоў.

Агулам тут 18 чалавек, хаця напачатку справы КДБ заяўляла, што фігурантаў 26. Называліся таксама кампаніі ў схеме, апроч «Бабулінай крынкі»: Полацкі малочны камбінат, Віцебскі мясакамбінат, Слуцкі сыраробны камбінат, Рагачоўскі МКК, Мяса-малочная кампанія; а таксама прыватныя «Смак сезону», «Белмалгандаль», «Несцярэмбел», «ТПК ПрадІнвест», «Ірмол», «Мілкпрофтрэйдзінг», «ПТК», «Эгіда». Большасць гэтых кампаній працягваюць работу. 

Падчас следства с СІЗА выходзілі навіны, што браты Элькінды-Скітавы як былыя прадстаўнікі крымінальнага свету не давалі ніякіх паказанняў, у той час як Ігар Брыло «беспардонна грузіў сябе і іншых». 

Чытайце таксама: «Цябе б бацька пракляў»: маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам

Чытайце таксама: «Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

Фігуранты праходзяць па 12 артыкулах крымінальнага кодэксу: 

  • Артыкул 430 ч. 2 — атрыманне хабару, ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 426 ч. 3 — перавышэнне ўлады пры цяжкіх наступствах, ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 430 ч. 3 — атрыманне хабару, ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 209 ч. 1 — махлярства, штраф, грамадскія работы, арышт альбо абмежаванне волі да 3 гадоў, альбо пазбаўленне волі да 3 гадоў;
  • артыкул 431 ч. 3 — дача хабару, ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 426 ч. 2 — перавышэнне ўлады, ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 424 ч. 2 — злоўжыванне ўладай, ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 431 ч. 1 — дача хабару, штраф, выпраўляльныя работы да 2 гадоў, арышт або абмежаванне волі да 2 гадоў, альбо пазбаўленне волі да 5 гадоў;
  • артыкул 424 ч. 3 — злоўжыванне ўладай, ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 210 ч. 4 — махлярства ў асабліва буйным памеры або арганізаванай групай, ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй;
  • артыкул 432 ч. 2 — пасрэдніцтва ў хабары, арышт або абмежаванне волі да 5 гадоў, альбо пазбаўленне волі да 6 гадоў;
  • артыкул 210 ч. 3 — махлярства ў буйным памеры, ад 2 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Невядома, каму з фігурантаў інкрымінуюцца якія артыкулы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • канкрэтны інтэрпал
    17.09.2025
    кіраўнік «Бабулінай крынкі» = "частковая цяжарнасць" ))

    «Бабушкина Крынка» = «Бабулін гладыш»

    кринка = гладыш , -ша , збан , збана , гарлач , -ча
  • Ёсік
    17.09.2025
    Глядзі, вялікі гаспадарнік, як твае мусаўцы, якіх ты прызначаеш на высокія пасады, паказваюць сваю адданасьць табе - цягнуць усё, хабары бяруць, плююць табе ў твар.
  • ну, дык!
    17.09.2025
    ----затаваранасць складаў,=== складОў
    склад (памяшканне; гук або спалучэнне гукаў)
    м. НВ склад, склада, складу, складам, складзе; мн. НВ склады, складоў, складам, складамі, складах
    -----
    беларускі варыянт на сайце "Бабушкиной крынки" - гэта "Бабушкіна крынка"
    хаця ў беларускай мове нма ні Бабушкі, ні "крынкі"

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце13

Канапацкая асмялела: выгаворвае Лукашэнку за нерашучасць, заклікае абвесціць ваеннае становішча і правесці мабілізацыю52

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?4

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

Пасля выдалення з App Store акцыі расійскага VK рухнулі да гістарычнага мінімуму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць