Грамадства22

У Мінску адкрылі новую вуліцу і далі ёй старую назву

У Мінску адкрылі новую вуліцу, паведамляюць на транспартным форуме Беларусі. Дакладней, зрабілі новую трасіроўку старой вуліцы і пакінулі ранейшую назву, піша Blizko.by.

Гэта вуліца Чыжэўскіх у мікрараёне Лошыца. Дагэтуль вуліца Чыжэўскіх была закрытая: тут ішоў актыўны знос дамоў, побач будаўнікі рэканструявалі будынкі Лошыцкай сядзібы.

Цяпер вуліца адкрытая, але па новай трасіроўцы. На карце чырвоным колерам пазначаны новы ўчастак, а сінім — старая вуліца Чыжэўскіх.

На форуме адзначаюць, што новы ўчастак пакуль адносна пусты, але святлафоры ўсюды працуюць, кіроўцы паступова прывыкаюць.

Таксама карыстальнікі заўважылі, што цяпер адразу два прыпынкі грамадскага транспарту, якія ідуць адзін за адным — і каля скрыжавання з вуліцай Станіслава Манюшкі, і ў раёне помніка падпольшчыцам Чыжэўскім, — на павільёнах падпісаныя «Надзеі Маісеевай».

Каментары2

  • Хутка пабачым цырк.
    20.09.2025
    Кали будуюць, альбо рэстауруюць вулицы, здаецца у Лу-ки вельми сьвярбиць, ходзяць жэлваки бывае, як жа яму хочацца назваць вулицу у Менску сваим прозвишчам. Зенки ажно выскокваюць з арбит, так хочацца, але ен сябе трымае моцна, пакуль.)))
  • Ваш кэп
    20.09.2025
    Хутка пабачым цырк.,
    У Беларусi будзе вулiца Ахвяр лукашэнкi

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць