Грамадства3131

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступе перад ідэолагамі 17 верасня, які быў зборам гістарычных папрокаў палякам і Польшчы. А колькі ж у рэальнасці было праваслаўных цэркваў у Заходняй Беларусі і колькі — у БССР па стане на 1939 год?

Дабравешчанская царква ў Віцебску была ўзарваная ў 1961‑м і адноўленая толькі пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці. Фота з сацыяльных сетак

Пераслед Праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі стаў адным з аргументаў ва ўстановачнай прамове Аляксандра Лукашэнкі. І гэта той выпадак, калі хлусня дасягнула абсалюту.

Рэч у тым, што па стане на 1938 год на ўсю БССР засталіся 3 — тры! — адкрытыя царквы: у Бабруйску, Оршы і Мазыры. У іх служылі завербаваныя НКВД агенты, у задачу якіх уваходзіла выяўляць вернікаў­-актывістаў.

У гэты ж самы час на тэрыторыі Заходняй Беларусі працягвалі дзейнічаць больш за 1000 праваслаўных цэркваў. Праваслаўныя святары працягвалі выкладаць рэлігію ў школе нароўні з каталіцкімі, праваслаўныя капеланы працавалі ў Войску Польскім нароўні з каталіцкімі.

Так, міжваенная Польшча не спрыяла беларусам. І так, рэлігійныя крыўды і канфлікты там былі. Да прыкладу, вялізныя спрэчкі былі звязаныя з вяртаннем каталікам былых каталіцкіх і ўніяцкіх храмаў, якія ў часы Расійскай Імперыі былі канфіскаваныя і перададзеныя Праваслаўнай царкве. Але гэты ціск і цяжбы не ішлі ні ў якое параўнанне з татальным вынішчэннем праваслаўя ў БССР. Па стане на 1938 год у БССР заставаліся на свабодзе ўсяго 2 (два) праваслаўныя святары і 13 былых святароў, якія былі адракліся сану. Усе яны стаялі на ўліку ў НКВД. Усе астатнія святары, манахі і епіскапы былі расстраляныя або, у лепшым выпадку, адпраўленыя ў канцлагеры. Былі разбураныя сотні храмаў: у тым ліку ў Мінску і Віцебску.

У сённяшняй Беларусі адбываецца татальная фальсіфікацыя гісторыі. І нагнятанне нянавісці да палякаў у плане скажэння гісторыі 1930‑х — адна з частак гэтага працэсу. Міжваенная Польшча не была ні ў чым спрыяльнай для беларускага нацыянальнага руху, але, у адрозненне ад БССР, беларусаў тут не расстрэльвалі. Нагадаем, што ў Польшчы Браніслаў Тарашкевіч атрымаў тэрмін зняволення за дзейнасць, скіраваную на адрыў беларускіх зямель ад Польшчы (і ён рэальна да гэтага імкнуўся). У турме ён пераклаў на беларускую мову «Іліяду». Але калі Тарашкевіч па абмене перайшоў у Савецкі Саюз, яго ў выніку пасля нялюдскіх катаванняў расстралялі ў Курапатах як польскага шпіёна па выдуманым абвінавачванні. 

Каментары31

  • Ботам
    18.09.2025
    Лукашызм з яго прапагандай і ботамі з метадычкай гэта абсалютная хлусня. Тут боты ўжо некалькі дзён спрабуюць параўнаць Польшчу з СССР і зраўняць іх. А не атрымаецца. Ўсе ведаюць праўду пра расійскакамуністычны тэрор.
  • ваван
    18.09.2025
    где есть праваславие, по сути наследие мерзкого образования Византия, там авторитаризм, бюракратия, нищета населения, роскошь чиновников. И главное, отсутствие христианства как ВЕРЫ В БОГА. Чисто соблюдение красивых показушных ритуалов...
  • Ха
    18.09.2025
    У II Жэчы было несалодка, СССР як нацысцкая Германія

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць