Грамадства33

«Паставілі перад фактам: альбо плацім, альбо застаемся». Група турыстаў з-за закрытай мяжы мела праблемы з вяртаннем дамоў

У ноч з 11 на 12 верасня Польшча закрыла ўсе пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. Турфірмы падладжваюцца пад новыя абставіны і перабудоўваюць маршруты. Але адкрытым засталося пытанне: а хто павінен пакрываць дадатковыя выдаткі на дарогу? З ім у рэдакцыю выдання «Анлайнер» звярнулася турыстычная група, якая знаходзіцца ў дарозе проста цяпер.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах турыстаў, яны купілі і цалкам аплацілі 10‑дзённы тур «Еўрапейскія прыгоды» ў кампаніі «Блакітная птушка». Ён павінен быў працягнуцца з 7 па 17 верасня. Але проста падчас паездкі закрылася мяжа з Польшчай, праз якую праходзіў маршрут.

«На шляху дадому нас перасадзілі ў аўтобус іншага перавозчыка, каб мы маглі даехаць да Мінска праз Латвію. За гэта папрасілі даплаціць па 70 еўра з чалавека. Натуральна, мы адмовіліся, бо тур цалкам аплачаны і ў дамове не было пазначана, што мы павінны выязджаць менавіта праз Польшчу. У выніку палова аўтобуса падпісала дадатковае пагадненне аб даплаце, а другая — не.

Перапіска турыстаў з кіраўніком групы

Атрымліваецца, турыстаў паставілі перад фактам: альбо мы плацім яшчэ раз, альбо застаемся без магчымасці даехаць дадому. Пры гэтым турфірма ад каментароў ухіляецца. У выніку без суправаджальніка нас давезлі да латвійскай мяжы, дзе аказалася, што гэты аўтобус перасячы яе не можа. Кіроўцы прапанавалі перасесці ў іншыя аўтобусы, даплаціўшы яшчэ па 50 еўра».

Так і зрабілі турысты, якія хацелі хутка дабрацца дадому. Усім астатнім прапанавалі пачакаць.

Зварот турыстаў у кампанію

Астатняя група турыстаў знаходзіцца на латвійскай мяжы з ночы 17 верасня.

«Дагэтуль сядзім у аўтобусе, які не можа прайсці мяжу. Хтосьці заплаціў дадаткова 50 еўра і паехаў у Мінск, кагосьці падсадзілі ў іншы турыстычны аўтобус. Цяпер з'явіўся суправаджальнік ад іншай групы, спрабуе вырашаць пытанні. Нібыта забраніравалі 7 месцаў на пакінутых людзей на рэйсавы аўтобус. Чакаем. Аплачваць нічога не трэба».

Адказ турфірмы: «Пра форс-мажорныя абставіны папярэдзілі за 5 дзён»

Журналісты звязаліся і з самой кампаніяй «Блакітная птушка». Там расказалі, што з групы ў 53 чалавекі перавозчыку часткова кампенсавалі выдаткі толькі 13. Гаворка ідзе пра тыя самыя 70 еўра за дарогу, як першапачаткова меркавалася, да Мінска.

Чаму турыстаў сталі перасаджваць на рэйсавыя аўтобусы? У турфірме тлумачаць гэта тым, што аўтобус быў арандаваным і ў кіроўцаў не было беларускіх віз.

«Сёння па раскладзе да 22:00 апошнія члены групы павінны вярнуцца ў Мінск на рэйсавым аўтобусе, многія ўжо выехалі ў бок сталіцы. Па законе «Аб турызме» Рэспублікі Беларусь і па правілах аказання турыстычных паслуг, зацверджаных Саветам Міністраў, у выпадку ўзнікнення форс-мажорнай сітуацыі турыстычная кампанія павінна прыкласці разнастайныя намаганні па вяртанні турыстаў у краіну, што мы і робім. Але турысты павінны аплаціць выдаткі.

На жаль, на гэты момант гэтая ўмова не выконваецца, выдаткі цалкам ляглі на нас. Мы павезлі іх у аб'езд 2000 кіламетраў задарма».

Афіцыйны адказ кампаніі турыстам

Як расказаў дырэктар турфірмы, у такую ж сітуацыю трапілі яшчэ пяць груп, але складанасці ўзніклі толькі з адной з іх. Бо пра закрыццё межаў было вядома раней, за некалькі дзён да вяртання ўсіх турыстаў папрасілі запоўніць анкету для перасячэння латвійскай мяжы — зрабіць гэта неабходна мінімум за 48 гадзін да ўезду.

«За 5 дзён да вяртання мы папярэдзілі турыстаў, што, магчыма, мяжа не будзе адкрытая, каб на ўсялякі выпадак пакінулі запас грошай. Таксама яны ведалі, што зменіцца маршрут: усе запаўнялі анкеты для Латвіі. Таму нечаканасцю для іх гэта не было.

Акрамя таго, мы прапанавалі падпісаць дадатковае пагадненне спачатку пра даплату за дарогу, а потым з інфармацыяй пра тое, што яны адмаўляюцца плаціць. Нікога высаджваць з аўтобуса ці пакідаць на мяжы мы, вядома, не планавалі. Але турысты не сталі гэта рабіць».

Як сцвярджае дырэктар кампаніі, яны накіравалі пяць лістоў у афіцыйныя органы Літвы з просьбай аб дазволе перасячы мяжу на аўтобусе на польскіх нумарах, на якім турысты падарожнічалі першапачаткова. Аднак атрымалі адмову. Таму на працягу некалькіх сутак прапрацоўвалі альтэрнатыўныя варыянты зваротнай дарогі.

На гэты момант усе выдаткі кампанія ўзяла на сябе.

Каментары3

  • Гер пёс
    18.09.2025
    Ніколі б не стаў звязвацца з турфірмай, у якой назва на рускай мове
  • Няма мовы
    18.09.2025
    "Голубая птица"
  • .
    18.09.2025
    Калі хто не ведае, ў кожнай арганізацыі ў РБ павінна быць і беларуская назва.
    У гэтай "Блакітная птушка".
    Рэшткі змен у заканадаўстве пачатку 1990-х.
    Але астатняя дакументацыя, дагавары і г.д., як звычайна, на рускай.

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?19

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах13

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць24

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць