Грамадства55

У Гродне падлетак праглынуў вялікую костачку ад нектарына. Дактарам давялося пакарпець

У Гродзенскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу звярнуўся 15‑гадовы падлетак, які выпадкова праглынуў вялікую костачку ад нектарына. Дастаць яе аказалася зусім не проста, піша выданне «Перспектива».

Костачкі нектарына. Фота ілюстрацыйнае

Спачатку медыкі паспрабавалі дастаць костачку з дапамогай эндаскопа, але безвынікова: праз стрававод яна праходзіла, а далей — не. Тады хлопчыка адправілі дадому, спадзеючыся, што прадмет выйдзе натуральным шляхам. Аднак праз некалькі дзён пры кантрольным аглядзе высветлілася, што костачка застаецца на тым жа самым месцы.

Тады дактарам давялося правесці шэраг дадатковых маніпуляцый, каб апусціць костачку ў прамую кішку. Тады падлетку зрабілі клізму, і ўжо за ноч іншароднае цела выйшла.

Як адзначыў эндаскапіст Дзмітрый Крывецкі, падобных выпадкаў у іх практыцы раней не было. Праўда, нядаўна ў гэтую ж самую бальніцу даставілі 4‑гадовую дзяўчынку з Гродна, якая праглынула шкляное сэрцайка немалых памераў. Але тую сітуацыю атрымалася хутка і паспяхова вырашыць: прадмет дасталі са страўніка.

Каментары5

  • Верасень
    24.09.2025
    Судзячы па тваім коментам, гэтая костка нейкім чынам пранікла ў твой мозг і выціснула яго.
  • Улад
    24.09.2025
    Костачка нектарына дрэнна аддзяляецца ад "мяса" (не параўнаць, напрыклад, з абрыкосам, дзе костачку лёгка выняць рукамі). Вось хлопчык и смактаў гэтую костачку (бо садавіна у РБ дарагая :).
    Добра, што усё абышлося. Здароўя яму! А медыкам рэспект.
  • даведка
    25.09.2025
    Мои комментарии не для средних умов. Спасибо, что это сейчас подтвердил!

Цяпер чытаюць

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі

Усе навіны →
Усе навіны

Кавалеўскі адказаў на крык душы Жыгара35

Былы кіраўнік МЗС Літвы раскрытыкаваў паніжэнне ўзроўню аховы Ціханоўскай23

«Ён не збег, а пабег да мяне ў радзільню». Смяротнае ДТЗ на вуліцы Леніна ў Мінску2

Топавы беларускі валейбаліст уладкаваўся настаўнікам фізкультуры ў Польшчы2

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву5

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца10

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся3

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі60

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць