Грамадства

У Мінску ўвядуць новыя спосабы кантролю аплаты платных парковак

Як паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы «Паркоўкі сталіцы» Міхаіл Філіпаў, акрамя звычайных камер фіксацыі з’явіцца больш сучасная сістэма — мабільны комплекс, які будзе ездзіць па вуліцах і правяраць, ці аплацілі кіроўцы паркоўку, піша Tochka.by. Атрыманая інфармацыя аўтаматычна паступіць у праграму, дзе правяраецца наяўнасць аплаты.

Фота ілюстрацыйнае

На тых участках, дзе тэхніку выкарыстоўваць немагчыма, кантроль будуць рабіць супрацоўнікі, якія перамяшчаюцца пешшу. Калі яны пабачаць, што аплаты няма, то на лабавым шкле аўтамабіля пакінуць паведамленне з інфармацыяй пра неабходнасць гэта зрабіць.

Акрамя таго, плануецца ўстаноўка новых камер відэаназірання з аналітычнай сістэмай. Яны будуць счытваць нумары аўтамабіляў пры ўездзе і выездзе з паркоўкі, а кіроўца павінен будзе ў гэты час зрабіць аплату. Пакінуць машыну на платнай паркоўцы без аплаты можна толькі тады, калі знаходзіцца там не больш за 15 хвілін.

Заплаціць за стаянку можна праз SMS, USSD-запыт, сістэму АРІП або сэрвіс «Аплаці». Паводле слоў Міхаіла Філіпава, у бюджэт Мінска штомесяц паступае каля 400 тысяч рублёў ад аплаты парковак, і гэтая сума працягвае расці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС35

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам9

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям1

У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ4

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным2

«Адменім роўмінг, казалі яны. У выніку адмянілі інтэрнэт». Беларусы расказалі, што ў Расіі не працуе роўмінг ні А1, ні МТС8

У Запарожскай вобласці загінуў ваенкар «РИА-Новости» Іван Зуеў10

«Зараз яе будзе ахоўваць Сярожа». Боты атрымалі новую метадычку пра Ціханоўскую12

Трамп пагадзіўся на яшчэ адну сустрэчу з Пуціным — у Будапешце25

Тапузідзіс і Пятровіч сталі ўладальнікамі аднаго з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Гомеля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС35

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць