Грамадства6161

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі

Сяргей Ціханоўскі, блогер і былы палітвязень, расказаў пра свае першыя сто дзён на свабодзе пасля пяці гадоў зняволення. У відэа ён адзначыў, што гэты перыяд быў складаным і насычаным: «Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Ціханоўскі кажа, што будзе працаваць на карысць дэмакратычных перамен у Беларусі і падтрымліваць людзей, якія змагаюцца за свабоду.

Сяргей Ціханоўскі. Скрын відэа

«Сто дзён таму з маёй галавы знялі мех, а з маіх рук — кайданкі. Калі я ўпершыню за некалькі гадоў паглядзеў на сябе ў люстэрка, я жахнуўся. Многія крытыкі сказалі, што ў такім стане нельга з'яўляцца перад камерамі, а трэба пачакаць некалькі месяцаў. Але немагчыма маўчаць, калі табе не давалі гаварыць пяць гадоў. Я не мог сабе гэтага дазволіць, і я вырашыў дзейнічаць. Дзейнічаючы паспешліва, я зрабіў некалькі памылак, але бяздзейнічаючы, я не зрабіў бы нічога», — кажа ён.

За гэты час ён прайшоў медыцынскае абследаванне. Ён займаецца здароўем — бегае ў любым горадзе, у любое надвор'е.

«Я аднаўляю карціну падзей, якія я прапусціў. Гэты працэс не завершаны, але мне ўжо бачныя многія рэчы. Я разумею, наколькі вырашэнне беларускага крызісу цяпер залежыць ад геапалітычных працэсаў. Гэта частка глабальнага супрацьстаяння», — кажа ён.

Ціханоўскі пачаў збіраць сваю каманду, паводле яго слоў, каля 500 чалавек выказалі жаданне да яе далучыцца. Створаны сайт руху «Краіна для жыцця» і персанальны сайт, і цяпер кожны можа аб'яднацца з аднадумцамі. 

Ціханоўскі праводзіць сустрэчы з экс-палітвязнямі, з сем'ямі палітвязняў.

@nashaniva Сяргей Ціханоўскі прызнаў свае ппамылкі ў першыя сто дзён на волі #ціханоўскі #ціханоўская #нашаніва #беларусь #навіны ♬ Epic Music(863502) - Draganov89

«Мне прыемна адзначыць, што мне ўдалося дапамагчы сабранымі для маёй рэабілітацыі грашыма. Яны пайшлі на аздараўленне дзяцей палітвязняў. Я даў велізарную колькасць інтэрв'ю, даў паказанні органам міжнароднай юстыцыі і расказаў пра злачынствы рэжыму. Я таксама ўзяў на сябе абавязак спрыяць вызваленню ўсіх палітвязняў і правёў дзясяткі сустрэч з прэзідэнтамі, прэм'ерамі, міністрамі замежных спраў, членамі парламентаў Еўропы і ЗША. Я лічу, што гэта самая важная і тэрміновая задача, улічваючы выпадкова адчыненае акно магчымасцяў. Але самае галоўнае — я працягваю сустракацца і абмяркоўваць праблемы з простымі беларусамі. Я чую іх і гатовы стаць іх голасам», — кажа ён.

Ціханоўскі таксама адзначыў, што хоча вывучыць англійскую мову, бо мэта — «размаўляць з заходнімі палітыкамі на адной мове і абараняць інтарэсы беларусаў».

«Я хачу і буду незалежным і самастойным. І я веру, што людзі ацэняць, што ў мяне ёсць сваё ўласнае меркаванне. Для мяне гэта важна», — сказаў ён. 

Каментары61

  • %
    08.10.2025
    Каб быць БЕЛАРУСКІМ палітыкам ты найперш беларускую вывучы хоць на ўзроўні В2. А пакуль ты расейскі блогер.
    Ангельскую ен вучыць будзе ....
  • Такая правда
    08.10.2025
    Тихановская не мой кумир, но между ней и Сергеем сейчас огромная пропасть в политическом опыте и возможностях не в пользу последнего. Большие сомнения что ему в обозримой перспективе удастся хотя бы догнать Светлану даже при помощью ее ресурса и стать на один уровень, не говоря о чем-то большем.
    Правильно он как-то высказался, мол, - "Я, сейчас - первый джентльмен.". Вот, нада и идти по этому пути, заниматься соответствующей деятельностью, свойственной первым леди и джентльменам.
    Не пойдет народ за тобой, сейчас ты блогер уровня Федоронок, не более. Паровозик ушел, времена уже другие, да и люди тоже.
  • Доті
    08.10.2025
    Усё гэтыя відэазвароты на відэазвароты, як развод на грошы, але ў дадзеным выпадку канешне, не грошы прадаюць, а ідэю.
    Беларуская ідэя з'яўляецца найважнейшай для існавання і развіцця беларускай нацыі. І так бязглузда і без аніякага разуменьня яе выкарыстоўваюць для свайго піяру могуць толькі тыя, хто існуе ў не беларускім сьвеце, а нейкім іншым.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць