Свет

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам заявіў, што закупкі нафты ў Расіі трэба спыніць, пакуль працягваецца вайна ва Украіне. За гэта Турцыя мае атрымаць ад ЗША адчувальныя бонусы, у тым ліку ў сферы вайсковай і цывільнай авіяцыі. 

Рэджэп Таіп Эрдаган і Дональд Трамп у Белым доме. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

«У нас склаліся выдатныя адносіны ў сферы вайны і гандлю. Я б хацеў, каб ён спыніў купляць нафту ў Расіі», — сказаў Трамп.

Трамп ахарактарызаваў сустрэчу з Эрдаганам у чацвер як «вырашальную», заявіўшы, што ён можа разгледзець магчымасць вяртання Турцыі ў сумесную праграму па вытворчасці і закупцы знішчальнікаў F-35 кампаніі Lockheed Martin.

«Я змагу лёгка гэта зрабіць, калі захачу. Мы можам, мы можам гэта зрабіць», — сказаў Трамп, калі яго спыталі, ці адкрыў ён шлях для пагаднення па F-35.

Гэтыя каментары падкрэсліваюць «здзелачны» характар сустрэчы ў чацвер і з'яўляюцца апошнім прыкладам таго, як Трамп цісне на партнёраў ЗША, каб яны скарацілі закупкі расійскіх энэрганосьбітаў, адзначае Bloomberg.

У Эрдагана былі свае матывы для кампрамісу ў Белым доме, дзе ён імкнуўся заключыць пагадненні ў галіне авіяцыі, абароны і энергетыкі, каб наладзіць напружаныя адносіны Турцыі з Вашынгтонам.

«Вы будзеце ўражаныя тым, што адбылося з Эрдаганам», — сказаў Трамп пасля сустрэч з турэцкімі афіцыйнымі асобамі, якія доўжыліся больш за дзве гадзіны.

Тым часам адразу пасля сустрэчы турэцкая нацыянальная авіякампанія Turkish Airlines абвясціла пра куплю ў ЗША 75 шырокафюзеляжных самалётаў Boeing 787 і пра завяршэнне перамоў па 150 вузкафюзеляжных 737 MAX. Пастаўкі плануюцца на 2029—2034 гады. Паводле авіякампаніі, новыя кантракты дапамогуць падтрымліваць глабальную экспансію. Стратэгія прадугледжвае да 2035 года мець флот цалкам з самалётаў новага пакалення і падтрымліваць сярэднегадавы рост каля 6%.

Згодна са стратэгіяй на 2023—2033 гады, Turkish Airlines плануе павялічыць флот да больш чым 800 самалётаў да 2033 года, хоць на канец чэрвеня гэтага года ён складаў толькі 485. У снежні 2023 кампанія таксама заказала 355 самалётаў Airbus.

Эрдаган наведаў Белы дом упершыню з 2019 года. Нягледзячы на рознагалоссі — у тым ліку па сектары Газа і адносінам Анкары з Масквой — Трамп у цэлым хваліў турэцкага лідара.

Праўда, у пэўны момант ён прамовіў у прысутнасці журналістаў дзіўную фразу:

«Ніхто так добра не разбіраецца ў маніпуляваных выбарах, як ён», — сказаў прэзідэнт ЗША, паказаўшы на Эрдагана.

Турэцкі прэзідэнт не адразу зразумеў жарт і не адрэагаваў — яму давялося дачакацца перакладу.

Гэтыя словы Трампа прагучалі на фоне абвінавачванняў на адрас Эрдагана ў падтасоўках выбараў у Турцыі. Так, мэр Стамбула Экрэм Імамоглу, адзін з яго патэнцыйных супернікаў, ужо паўгода знаходзіцца пад арыштам без выстаўлення абвінавачванняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі29

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць