Аўто22

Каля Мінска на дарогах устанавілі «берлінскія падушкі». Што гэта такое?

На абноўленай аўтадарозе за МКАД, якая вядзе з боку гольф-клуба ў напрамку Калодзішчаў, заўважылі незвычайныя штучныя няроўнасці.

Тут яны прымяняюцца не ўпершыню ў Беларусі, але ўсё ж для большасці нашых кіроўцаў такія «ляжачыя паліцэйскія» — навінка, піша Onliner.by.

Такія штучныя няроўнасці традыцыйна называюць «берлінскімі падушкамі» (Berliner Kissen па-нямецку), бо лічыцца, што прыдумалі і пачалі масава выкарыстоўваць іх у Берліне яшчэ ў канцы 1980‑х — пачатку 1990-х.

Па сутнасці, гэта прамавугольны трапецападобны «востраў», устаноўлены пасярэдзіне паласы руху. Памеры звычайна складаюць каля 1,6—1,8 м у шырыню і 3—4 м у даўжыню, вышыня — 7—10 см.

І, у адрозненне ад звычайнага «ляжачага паліцэйскага», такая «падушка» займае не ўсю шырыню дарогі, а толькі яе цэнтральную частку.

Ідэя ў тым, што легкавым аўтамабілям давядзецца зніжаць хуткасць — аб'ехаць няроўнасць не атрымаецца. А вось аўтобусы, грузавы і спецыяльны габарытны транспарт дзякуючы большай шырыні каляіны могуць праехаць амаль бесперашкодна, прапускаючы «падушку» паміж колаў. Матацыклістам і раварыстам таксама зручна — лёгка аб’язджаюць такую няроўнасць збоку.

У выніку такі від штучнай няроўнасці хоць і ўплывае на зніжэнне хуткасці транспартнага патоку, але робіць гэта больш дакладна. Акрамя таго, як прынята лічыць, менш зношвае падвеску машын, калі тыя запаволіліся да правільнай хуткасці.

У Еўропе «берлінскія падушкі» дагэтуль выкарыстоўваюцца ў многіх краінах, у прыватнасці, іх прымяняюць у жылых кварталах, каля дзіцячых і навучальных устаноў, а таксама на вуліцах з актыўным транзітным трафікам. Дарэчы, там гэта толькі дадатковая мера, бо агульная тэндэнцыя ва многіх гарадах — мяккія метады прытармажэння руху, такія як звужэнне праезнай часткі, прыўзнятыя скрыжаванні і комплекснае пераасэнсаванне вулічнай прасторы.

Каментары2

  • Намасце
    29.09.2025
    Трампу, калі паедзе гуляць у гольф-клуб АРЛ, падушкі спадабаюцца :)
  • Gorliwy Litwin
    30.09.2025
    "прамавугольны трапецападобны" - гэта з суверэннай беларускай геаметрыі?

Цяпер чытаюць

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС26

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

«Думала, гэта расійскія рублі». Беларусаў абурыла цана лячэння сабакі5

«Убачыла ў Польшчы Conte — шакавала цана». Беларусы расказалі, што вязуць з Польшчы, а што — назад3

Швейцарскі ледавік аддаў целы альпіністаў, якія загінулі 34 гады таму2

Аператар Life мяняе тарыфы: што зменіцца з верасня2

Камандзір роты сам паехаў на пікапе пад агнём, каб выратаваць цяжкапараненых байцоў. Ён стаў Героем Украіны10

«Альбо супрацоўніцтва, альбо ШІЗА і новая справа». Марфа Рабкова і Наста Лойка — пра ціск, страх і змены ў калоніі6

Беларускі крымінальнік з забаронай на ўезд у Расію ламануўся на фронт. Але на мяжы яго арыштавалі і зноў пасадзілі3

Трамп пацвердзіў планы сустрэцца з Кім Чэн Ынам6

Дзяўчына зрабіла для сяброў на вяселле дыван з беларускіх грошай ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС26

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць