Выпадковы сведка заспеў маньяка-ліфцёра каля ахвяры. І папрасіў яго пабыць побач з забітай дзяўчынай, пакуль не прыедзе міліцыя
Адразу пасля гэтага Юрый Дзям’янаў уцёк. Знайшлі яго толькі праз 25 гадоў.

У міліцыі расказалі падрабязнасці некаторых злачынстваў, якія здзейсніў магілёўскі маньяк-ліфцёр. У адным з выпадкаў яму шалёна пашанцавала.
У сакавіку 1999 года Юрый Дзям’янаў падпільнаваў адну з ахвяр каля шматпавярховіка на вуліцы Гагарына ў Барысаве.
Ён зайшоў у пад’езд услед за 15‑гадовай дзяўчынай. Што адбылося ў ліфце, міліцыя не паведамляе, аднак урэшце яны апынуліся на сёмым паверсе.
Тут маньяк паспеў паласнуць ёй нажом па шыі, калі з суседняй кватэры выйшаў мужчына. Аднак сусед не заўважыў кроў і падумаў, што дзяўчыне, якая ляжала на пляцоўцы, проста стала дрэнна. Ён папрасіў маньяка Дзям'янава пабыць побач з дзяўчынай і пайшоў выклікаць міліцыю. Той вырашыў абысціся без згвалтавання і адразу ж уцёк.
Знайшлі яго толькі праз 25 гадоў.
Чытайце таксама: Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў
-
Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец
-
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
-
«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра ваенныя страты
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары