Свет77

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Паводле папярэдніх звестак штабоў кіроўнай партыі «Грузінская мара», яна атрымлівае перамогу на мясцовых выбарах, набраўшы больш за 70% галасоў ва ўсіх муніцыпалітэтах, уключаючы Тбілісі і найбуйнейшыя гарады краіны. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ. Апазіцыя, аднак, ад пачатку называла гэтыя выбары фарсам і «расійскай спецаперацыяй» і адмовілася ад удзелу ў іх.

Скрыншот з відэа

Іраклій Кабахідзэ паведаміў, што, паводле звестак Цэнтральнай выбарчай камісіі, на ўчасткі прыйшлі амаль 1,2 мільёна грамадзян, што адпавядае паказчыкам актыўнасці на выбарах 2014 і 2017 гадоў. Паводле яго слоў, выбарчы працэс праходзіць спакойна і ва ўмовах, «свабодных ад любога ціску».

Фота: AP Photo/Zurab Tsertsvadze

Апазіцыя з гэтым зусім не згодная і распачала вулічныя пратэсты. Мітынгоўцы называюць урад «Грузінскай мары» нелегітымным і абвясцілі аб пачатку «мірнай перадачы ўлады».

Фота: AP Photo/Zurab Tsertsvadze

Каля прэзідэнцкага палаца адбываюцца сутычкі паміж дэманстрантамі і сілавікамі. Спецназ МУС Грузіі выкарыстаў вадамёт, калі пратэстоўцы спрабавалі прарвацца ў рэзідэнцыю прэзідэнта. Акрамя таго, спецназ ужыў слёзатачывыя гранаты ў цэнтры Тбілісі.

У МУС Грузіі заявілі, што «акцыя выйшла за рамкі сходу і маніфестацыі, прадугледжаных законам».

Каментары7

  • Litvin
    04.10.2025
    Сорас грошы падкінуў
  • Novum Portis
    04.10.2025
    Міша быу́ ворагам ?
    арда акупавала вас
  • Янкель
    04.10.2025
    Почему Светлана молчит и не поддерживает восстание?

Цяпер чытаюць

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны2

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

Беларусы пікетавалі пасольства Германіі ў Вільні, патрабуючы пакарання для садыста Шынвізэ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць