Грамадства2424

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава

Бондарава спрабавала сфальсіфікаваць апытанку наконт назваў прыпынкаў грамадскага транспарту ў Лошыцы, тайком пісала даносы і істэрыла праз «накруткі» на сайце адміністрацыі. Але не дапамагло — улады прыслухаліся да меркавання большасці мінчукоў, якія прагаласавалі за імёны дзеячаў беларускай культуры.

Адзін з прыпынкаў на рагу вуліц Станіслава Манюшкі і Віктара Турава, за якія вялося змаганне, усё ж атрымаў назву ў гонар беларускага кампазітара. Фота: Яндэкс Карты 

Летась на сайце адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска вынеслі на абмеркаванне пытанне наймення прыпынкаў грамадскага транспарту, прапанаваўшы выказацца наконт імёнаў кампазітара Станіслава Манюшкі і географа Аркадзя Смоліча, у гонар якіх названыя суседнія вуліцы. Прарасійскія актывісты пяць дзён ціха накручвалі галасы супраць, але пасля таго, як пра апытанку даведалася шырокая грамадскасць, сітуацыя хутка павярнулася наадварот.

Як пазней высветлілася, гэта была ўжо другая апытанка на сайце. Першая, у якой большасць падтрымала прапанаваныя назвы, была «ціхенька» знятая Бондаравай і яе паплечнікамі пасля скаргі ў адміністрацыю. Пасля гэтага з’явілася новая апытанка, дзе прарасійскія актывісты галасавалі супраць, выдаючы сваё меркаванне за меркаванне большасці, якая быццам бы не хацела, каб у Мінску «ўвекавечвалі імёны ворагаў дзяржавы».

Вынікі апытанкі наймення прыпынкаў грамадскага транспарту, у якой прапанавалі выказацца наконт імёнаў вядомых беларускіх дзеячаў

Але іх высілкі аказаліся дарэмнымі: усяго за дзень беларусы здолелі павярнуць сітуацыю ў адваротны бок. За імёны Манюшкі і Смоліча прагаласавала больш за 9500 чалавек, або больш за 88% удзельнікаў. Бондарава запісала відэа з істэрыкай, абвінавачваючы «бота-ферму» ў «накрутках» і абураючыся, што вынік пададуць як «народны выбар». Не могучы перамагчы беларускае грамадства ў сумленным галасаванні, яна зноў падала скаргу ў адміністрацыю раёна, у якой выкрывала «паляка і рэваншыста» Станіслава Манюшку, «нацыяналіста і саветафоба» Алеся Дудара (які ў апытанцы ўвогуле не фігураваў. — НН) ды «русафоба» Аркадзя Смоліча.

Новыя прыпынкі ў раёне Лошыцы. Фота: Яндэкс Карты / Наша Ніва

Здавалася, што да Бондаравай прыслухаліся — апытанку хутка прыбралі з сайта, і ніякіх навін пра працяг гэтай гісторыі не з’яўлялася. Да таго ж было складана зразумець, дзе менавіта знаходзяцца гэтыя прыпынкі, бо вуліца Станіслава Манюшкі ў дакументах планавання праходзіла як «Праектаваная №1», а вуліца Віктара Турава — як «Праектаваная №2». Аднак цяпер стала вядома, што прыслухаліся да здаровага сэнсу і меркавання большасці: два прыпынкі атрымалі назву «Станіслава Манюшкі», а трэці — «Аркадзя Смоліча».

Каментары24

  • %
    01.10.2025
    Killrod, змагаецца, толькі ў тых на сеньня дупы больш уплывовыя.
  • Ж
    01.10.2025
    Killrod, таму што яны могуць перамагчы
  • Антикоммунист
    01.10.2025
    Ну, вот... коммунистические выродки, теперь настала наша очередь считать голоса. Не важно кто и как голосует (да, это были наши боты!! ), важно кто считает.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць