Грамадства44

Як стварыць радавод ці справіцца са стрэсам? Пачынаецца набор на бясплатныя анлайн-курсы

Далучыцца да курсаў «Нацыі лідараў» бясплатна можа кожны ахвотны. На занятках мінімум тэорыі — усё скіравана на практыку.

Выява: nationofleaders.org

Адукацыйны хаб «Нацыі лідараў» запрашае на заняткі па радаводзе, псіхалагічнай устойлівасці, эфектыўным планаванні, стварэнні супольнасцяў і іншыя.

Усе курсы бясплатныя, а навучанне арганізавана анлайн: удзельнікі вывучаюць тэмы па відэалекцыях ці тэкставых канспектах, абмяркоўваюць іх на вэбінарах з выкладчыкамі і выконваюць практыкаванні, каб навучыцца выкарыстоўваць веды на практыцы.

Выпускнікам мінулых набораў асабліва падабаецца тое, што навучанне ў «Нацыі лідараў» — надзвычай практыкаарыентаванае, з мінімумам тэорыі.

Цяпер ідзе набор на два курсы, у бліжэйшы час можна будзе запісацца на яшчэ тры. У Беларусі медыярэсурсы ініцыятывы прызнаныя «экстрэмісцкім фарміраваннем», таму навучанне падыдзе перш за ўсё тым, хто жыве за мяжой.

«Суполка NEXT». Рэгістрацыя: з 29 верасня па 5 кастрычніка 

Курс па стварэнні і развіцці супольнасцяў — як аб’ядноўваць людзей, пераадольваць канфлікты і крызісы, развіваць лідарства.

За шэсць тыдняў удзельнікі разбяруць, як фарміраваць суполку ад самага пачатку і давесці яе да пастаяннай і сістэмнай працы.

Старт курса: 6 кастрычніка. Падрабязнасці тут.

«Мэта. План. Вынік». Рэгістрацыя: з 29 верасня па 12 кастрычніка

Гэтая праграма дапаможа ўсім, хто мае планы, але на іх рэалізацыю нестае фокусу і сіл. На курсе пакажуць, што прадуктыўнасць — гэта не марафон на знос, а ясныя мэты і кароткі план.

За чатыры тыдні ўдзельнікі выбудуюць для сябе рэалістычны план па дасягненні асабістай мэты, авалодаюць тэхнікамі па зберажэнні фокусу, энергіі і часу, а таксама навучацца берагчы сябе ад выгарання і заўважаць прагрэс сваіх дзеянняў.

Старт курса: 13 кастрычніка. Падрабязнасці тут.

«Гендар з нуля». Рэгістрацыя: з 13 па 26 кастрычніка

Курс па разуменні гендарных роляў у грамадстве, які дапаможа вызваліцца ад стэрэатыпаў і будаваць паважлівыя і раўнапраўныя адносіны — дома, на працы і ў супольнасці.

За два месяцы ўдзельнікі пабачаць, як звыклыя гендарныя ролі ўплываюць на іх, заўважаць стэрэатыпы і навучацца не паддавацца іх уплыву.

Старт курса: 27 кастрычніка. Падрабязнасці тут. 

«Радавод». Рэгістрацыя: з 27 кастрычніка па 9 лістапада

Навучанне на курсе «Радавод» дапаможа крок за крокам аднавіць сямейнае дрэва: ад патрэбных размоў са сваякамі і аналізу сямейных фотаздымкаў да эфектыўнай працы ў архівах. Удзельнікам раскажуць пра розныя шляхі да пошуку і збору інфармацыі, а таксама пра тое, як захоўваць сабраныя звесткі самым зручным чынам.

За два месяцы праграмы ўдзельнікі складуць уласнае генеалагічнае дрэва і адчуюць сваю сувязь з продкамі, якую можна будзе перадаць і дзецям.

Старт курса: 10 лістапада. Падрабязнасці тут.

«Ад выгарання да рэсурсу». Рэгістрацыя: з 24 па 30 лістапада

Курс дапаможа зразумець свой стан і справіцца з трывогамі і стрэсамі. Выкладчыкі праграмы раскажуць, як змагацца з апатыяй, стомай, раздражняльнасцю ці стратай інтарэсу да жыцця.

За тры тыдні ўдзельнікі навучацца выбудоўваць унутраныя апоры, клапаціцца пра сябе і здабываць энергію.

Старт курса: 1 снежня. Падрабязнасці тут.

Каментары4

  • 55
    06.10.2025
    Очередные коучи под другим названием. Кто-то ещё ведётся? Отдайте деньги лучше семьям белорусских воинов ВСУ, чем содержать бесполезные команды достигаторов.
  • Ромбулье
    06.10.2025
    Сярожы Ц. надо записаться.
  • ...
    14.10.2025
    Косяки:
    1. Зачем сокращать ссылки через bit.ly? Кто-то увидит ссылку на разрешенный ресурс (bit.ly не запрещен, не так ли?), перешлет другу в Беларуси, тот зайдет по редиректу без vpn, зарегится... дальше продолжать? Или считаете, что тут каждый параноик, каким стоило бы быть в этом случае, и будет через wheregoes проверять?
    2. Способ общения по теме курса какой? Праааавильно, телеграм чатик - наше все. После такого кол-ва прое..в с телегой даже очень осторожных людей вроде Мотольки. Почему бы не обычный анонимный форум, как это есть на эдексе-курсере-...?
    3. Зум-вебинар можно посмотреть в записи... да только они не успевают их выкладывать на следующий день до того, как надо бы приступать к новым заданиям. А точно эти люди могут учить планированию? В зуме смотреть - извините, не настолько им доверяю. Да и ради чего.
    4. Ради интереса распросите, что они вчера утворили с некоторой информацией по аккаунтам записавшихся на один из курсов. Они поймут, о чем речь.

    Плюс - информация не эксклюзивная, но собрана и структурирована, это важно для разгильдяев как я. Я бы предпочел без 80% воды и случаев из жизни, как это дается на англоязычных ресурсах, но тут у всех свои предпочтения.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пакаленне Z не ўмее працаваць у офісе14

Новым кіраўніком Ірана абралі сына забітага аяталы Хаменеі — іранскія эмігранцкія СМІ15

У Беразіне прачнуліся пчолы. Дзяўчынка, якая іх пабачыла, скарыла тыкток1

Беспілотнік атакаваў консульства ЗША ў Дубаі ВІДЭА

Трамп заявіў, што вайскоўцы ЗША могуць пачаць суправаджаць танкеры ў Армузскім праліве2

Каля берагоў Лівіі загарэўся расійскі танкер3

У Калінінградзе дэмантавалі рэкламу па-беларуску. Кажуць, што за кампанію з іншай на замежных мовах10

Ананімнасці ў сеціве больш няма: ШІ знаходзіць рэальных людзей за хвіліны8

«Беларусы і ў Дубаі беларусы». Як суайчыннікі арганізавалі дапамогу тым, хто не можа вярнуцца дамоў праз закрытае неба3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць