Грамадства1111

Дырэктару EPAM сабралі палову сумы на лячэнне жонкі ад раку. Але трэба яшчэ

Як раней пісалася, у жонкі аднаго з дырэктараў EPAM Андрэя Шубадзёрава ў студзені мінулага года выявілі рак кішэчніка. Таццяна прайшла няпростае лячэнне — і спачатку хвароба адступіла. Але, на жаль, новы чэк-ап у чэрвені паказаў рэцыдыў, нагадвае Devby.io.

Андрэй звярнуўся да людзей — і яны адгукнуліся.

— Для нас з Таняй гэта быў новы досвед — вось так адкрыта ў прастору заявіць пра тое, што нам патрэбна дапамога, — кажа Шубадзёраў. — Прычына таму стала тое, што ў нас зусім не было часу на прыняцці рашэнняў: дактары патрабавалі пачаць лячэнне не пазней, чым праз дзесяць дзён пасля таго, як прыйшлі вынікі абследавання.

Андрэй не хавае свайго здзіўлення і захаплення: на яго просьбу пра дапамогу адгукнулася неверагодная колькасць людзей.

— Гэта былі мае калегі, знаёмыя, проста беларусы, якія ніколі не ведалі Таню. Вядома, Таніны сябры і знаёмыя пералічвалі грошы прама. Здзіўляла тое, што былі даволі вялікія сумы.

Гэта падтрымка адназначна надала сілы Тані і мне. Без яе мы наўрад ці змаглі б пачаць лячэнне.

Андрэй кажа, што вельмі ўдзячны калегам з Wargaming і EPAM — дзякуючы ім і ўсім неабыякавым беларусам на платформе ўдалося сабраць больш за 30 тысяч еўра. З улікам тых грошай, якія прыходзілі таксама на рахункі самога Андрэя і Таццяны, — набралася крыху больш паловы сумы, якая патрэбна Шубадзёравым.

Перайсці па спасылцы

— Зараз Таня праходзіць хімію– і імунатэрапію манакланальнымі антыцеламі — гэтых сродкаў якраз хопіць, каб закончыць першы этап.

Што спатрэбіцца зрабіць на другім этапе, будзе зразумела пасля абследавання, якое запланавана на канец кастрычніка — «і тады будуць патрэбныя сродкі на прамянёвую тэрапію», — кажа Андрэй.

— Мы бязмерна ўдзячныя ўсім людзям, якія падтрымаць нас і маральна, і матэрыяльна — гэта настолькі высокі ўзровень эмпатыі і даверу, якога мы раней не сустракалі, — адзначае суразмоўца.

— Таня, вядома, вельмі стамілася фізічна, яна выматаная эмацыйна, бо ў лячэння сур’ёзныя «пабочкі», яно літаральна разбурае яе цела, скуру… Але вера ў людзей і ў сваё выздараўленне адназначна дадае ёй станоўчых эмоцый і дорыць надзею на добры вынік.

Нават невялікая сума згуляе велізарную ролю для Андрэя і Таццяны. Дапамагчы можна, далучыўшыся да збору па спасылцы або пераводам на карту.

Рэквізіты для пераводу

Каментары11

  • не такі, як ёсць
    04.10.2025
    Ушачанка , дапамога патрэбная ўсім, а сорамна мусіць быць кіраўніцтву ЕПАМа
  • я шмат каго мог уявіць у такой ролі і такім становішчы
    04.10.2025
    Але ад гэтай навіны хочацца прыжмурыцца і працерці вочы.
  • Падтрымка.
    04.10.2025
    Сіл і каб усе атрымалась найлепшым чынам.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы6

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы6

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць