Моды1616

Чаму ўсё больш жанчын цяпер носяць доўгія валасы?

Усё часцей на публіцы, у навінах і на чырвоных дарожках мы бачым жанчын з доўгімі, раскошнымі валасамі. І ў палітыцы таксама — хаця беларускія топ-чыноўніцы гэту моду яшчэ не перанялі.

Дэмі Мур на прэм'еры фільма «Тыгр», у якім былі прадстаўлены вобразы з новай калекцыі Gucci. Фота: Luca Bruno / AP Photo

Як заўважае вядучая аглядальніца моды The New York Times Ванэсса Фрыдман, здаецца, што мы цяпер жывём у эпоху Рапунцэль — казачнай гераіні, знакамітай сваімі неверагодна доўгімі валасамі.

Так, на прэм'еры новага фільма Gucci зоркай вечара стала Дэмі Мур — ікона стылю з яе знакамітымі доўгімі цёмнымі пасмамі. Раней падчас афіцыйнага візіту ў Брытанію і Меланія Трамп, і Кэтрын, прынцэса Уэльская, з'явіліся на дзяржаўным банкеце з распушчанымі каштанавымі валасамі.

Прынцэса Уэльская Кэтрын і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас дзяржаўнага банкету ў Віндзарскім замку. 17 верасня 2025 года. Фота: Yui Mok — WPA Pool / Getty Images

Доўгія валасы сталі візітнай карткай для многіх жанчын у заходняй палітыцы, напрыклад, для Крысці Ноэм ці Лары Трамп. А для Мішэль Абамы яны ператварыліся ў сапраўдную дэкларацыю незалежнасці: пасля Белага дома яна змяніла строгае карэ на эфектныя косы, што сімвалізавала новы, больш свабодны этап у яе жыцці.

Мішэль Абама. 9 жніўня 2025 года. Фота: Arturo Holmes / Getty Images

Гэта даволі вялікі зрух у параўнанні з тымі часамі, калі, як кажа Лінда Уэлс, заснавальніца ўплывовага часопіса пра прыгажосць Allure, «жанчынам казалі, што чым старэйшымі яны становяцца, тым карацейшымі павінны быць іх валасы». Яна акцэнтуе ўвагу на тым, што Меланія Трамп стала першай за доўгі час першай лэдзі, чые валасы ніжэйшыя за плечы.

Меланія Трамп. 18 верасня 2025 года. Фота: Yui Mok — WPA Pool / Getty Images

Сярод беларускіх топ-чыноўніц такой моды пакуль не назіраецца. Віцэ-прэм'ерка Наталля Пяткевіч і намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс носяць карэ.

Наталля Пяткевіч. Фота: sb.by

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава — даўжыню да плеч, прэс-сакратарка Наталля Эйсмант — да плеч ці крыху даўжэйшую.

Наталля Эйсмант. Фота: Maxim Shemetov Pool Photo via AP

Міністарка працы Ірына Касцевіч і кіраўніца Белстата Іна Мядзведзева — з нязменнымі кароткімі стрыжкамі.

Карэ носіць і лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская. Фота: Marek Antoni Iwanczuk NurPhoto via Getty Images

Валасы — гэта больш, чым проста валасы

Рэч у тым, што валасы ніколі не бываюць проста валасамі. Яны — сховішча культурных уяўленняў пра гендар, статус, расу і ўзрост. Таму сённяшняя мода — гэта не толькі б'юці-трэнд, але і адлюстраванне глабальных зрухаў у нашых поглядах.

«Доўгія валасы маюць глыбокую гісторыю і асацыююцца з мноствам кодаў — рэлігійных, контркультурных і класічна жаноцкіх», — тлумачыць стыліст Дафі, які стварае вобразы для подыумных паказаў такіх дамоў моды, як Chanel, Celine і Alaïa.

У еўрапейскай традыцыі доўгія валасы стагоддзямі лічыліся сімвалам маладосці, дзявоцтва і фертыльнасці. Таму стрыжка або акуратна сабраная прычоска былі не проста модай. Гэта быў візуальны знак таго, што жанчына пасталела і прыняла сваю новую сацыяльную ролю з усімі яе правіламі і абавязкамі.

Аднак у пачатку ХХ стагоддзя стрыжка набыла зусім новы сэнс. Яна стала сімвалам сучаснасці, бо менавіта тады з'яўленне салонаў прыгажосці зрабіла стыльныя стрыжкі даступнымі для ўсіх.

І наадварот, калі ўжо кароткія і акуратныя прычоскі самі сталі нормай у сярэдзіне ХХ стагоддзя, маятнік хіснуўся ў іншы бок. Доўгія, свабодна распушчаныя валасы зноў ператварыліся ў сімвал бунту, але ўжо супраць новага, кансерватыўнага істэблішменту. Гэта яскрава паказала контркультура 1960‑х.

Новыя прычыны старой моды

Сёння, па словах Лінды Уэлс, папулярнасць доўгіх валасоў тлумачыцца некалькімі новымі феноменамі.

Доўгія валасы — гэта свайго роду дэманстрацыя дабрабыту. «Яны патрабуюць добрага здароўя і пэўных грошай, каб падтрымліваць іх бляск і пышнасць», — адзначае Уэлс. Некаторыя стылісты нават называюць гэты трэнд «валасы багатай дзяўчыны» (rich girl’s hair).

Гэты аспект узмацняецца з узростам. Гарманальныя змены, асабліва пасля менапаўзы, часта прыводзяць да таго, што валасы становяцца больш сухімі і тонкімі. Раней кароткая стрыжка была лагічным спосабам вырашыць гэтую біялагічную праблему.

Сёння новыя сродкі дазваляюць абыйсці гэтую праблему — зноў жа, для тых, хто можа сабе гэта дазволіць. У апошнія гады сталі папулярнымі біядабаўкі для росту валасоў, а таксама разнастайныя сыроваткі, маскі і шматступенныя працэдуры па доглядзе. 

Хоць навуковых доказаў эфектыўнасці гэтых сродкаў бракуе, іх папулярнасць сведчыць пра тое, што попыт на такія прадукты велізарны.

Акрамя таго, нельга ігнараваць паварот да больш традыцыйных уяўленняў аб жаноцкасці, дзе доўгія валасы з'яўляюцца ключавым элементам.

Каментары16

  • Жвір
    04.10.2025
    Каму як падабаецца, каму раней доўгія валасы падабаліся, тыя й цяпер гадуюць доўгія, а іншыя зьмянілі імідж, як ім лацьвей. Ніякай усеагульнай тэндэнцыі тут няма.
  • хх
    04.10.2025
    у ціханоўскай і санду адзін вобраз
  • хх
    04.10.2025
    что не может не наталкивать на мысль, что парикмахер у них один

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць