Мінздароўя пракаметавала масавае атручванне ў мінскім бістро «Піт Stop»
12 кліентаў бістро «Піт Stop» былі шпіталізаваныя. Санэпідслужба распачала расследаванне. Бістро пакуль закрытае.

Паводле ведамства, у 12 наведвальнікаў сталічнага бістро «Піт Stop» на праспекце Незалежнасці дыягнаставаны гастраэнтэрыт інфекцыйнага паходжання. Усе яны шпіталізаваныя ў інфекцыйную бальніцу.
Стан пацыентаў ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці.
Спецыялістамі праведзена праверка ўмоў гатавання і продажу страў; адабраны пробы ежы і сыравіны для лабараторнага аналізу; праведзена медыцынскае абследаванне работнікаў.
Да поўнага ўстаранення парушэнняў праца бістро прыпыненая.
Пра масавае атручванне ў мінскім бістро «Піт Stop» стала вядома ўчора.
У рэдакцыю Onliner звярнуўся малады чалавек па імені Міхаіл (імя зменена) і расказаў, што трапіў у інфекцыйную бальніцу пасля абеду ў мінскім бістро «Піт Stop», што знаходзіцца на вуліцы Незалежнасці, 154Д.
Паводле слоў Міхаіла, у аддзяленні знаходзяцца яшчэ некалькі чалавек, якія таксама атруціліся ў гэтым самым рэстаране.
Каментары