Цяжкія баі на мяжы Афганістана і Пакістана: талібы ўступілі ў бой з пакістанскай арміяй
Талібан заявіў, што гэта адказ на бамбардзіроўкі Кабула пакістанцамі.

«Талібан» у Афганістане. Фота: АР
Сілы Талібана заявілі пра «зацятыя сутыкненні» на мяжы Афганістана і Пакістана. Падрабязнасцяў пра маштаб і характар сутыкненняў пакуль няма. Пакістанскія ўлады сітуацыю не каментавалі.
«У адказ на авіяўдары пакістанскіх сіл памежныя сілы Талібана ўступілі ў зацятыя сутыкненні з пастамі пакістанскіх сіл у розных прыгранічных раёнах», — піша Times of India са спасылкай на AFP.
Адносіны паміж талібамі і Пакістанам зноў ускладніліся ў пятніцу. Урад Талібана абвінаваціў суседзяў у нанясенні авіяўдараў па прыгранічным горадзе і выбухах у Кабуле. Талібы абвінавацілі Пакістан у парушэнні суверэнітэту Афганістана.
Каментары