Здарэнні2222

На фоне абвалу крыптавалют у Кіеве застрэліўся 32‑гадовы крыптабізнэсмен, уладальнік адзінай ва Украіне Ferrari 296 GTB

У Кіеве ў элітным Lamborghini Urus знайшлі цела ўласніка — 32‑гадовага Канстанціна Ганіча, вядомага як Косця Кудо.

Раніцай 11 кастрычніка ў Кіеве застрэліўся адзін з самых буйных крыптапрадпрымальнікаў Украіны Канстанцін Ганіч (Косця Кудо). Яго цела знайшлі ў ягоным Lamborghini Urus. Побач ляжала зарэгістраваная на яго зброя.

Напярэдадні мужчына паведамляў блізкім пра прыгнечаны стан з-за фінансавых цяжкасцяў і даслаў развітальнае паведамленне.

У апошнім інтэрв'ю Кудо расказваў, што адзін з яго праектаў закрыўся, бо яго нібыта кінуў партнёр.

У гэтую ноч абваліўся сусветны рынак — акцыі найбуйнейшых кампаній і крыптавалюты абрынуліся. Фондавы рынак ЗША страціў $1,65 трыльёна, а крыптарынак — $10 мільярдаў, што стала рэкордам за ўсю гісторыю.

Ганіч быў дырэктарам арганізацыі «Асацыяцыя трэйдараў Украіны». У яго быў адзіны ва Украіне Ferrari 296 GTB коштам каля 360 тысяч даляраў.

Каментары22

  • Імя
    11.10.2025
    Прычым, на НН аніводнай навіны пра санкцыі Трампа на Кітай і пра падзенне рынкаў і крыпты. Сябрука Лукашэнкі выпусцілі - галоўная падзея дня! Як так можна?
  • No crying in casino
    11.10.2025
    Крыптарынак, крыптабізнэсмен... прыдумаюць жа.

    Калі садзішся гуляць за стол і ня ведаеш за 2-3 раздачы, хто ў гульні лох, значыць лох - гэта ты.
  • Сэм
    11.10.2025
    Ну дык пайшоў бы на перадавую, дых хоць орка якога з сабой забраў...

Цяпер чытаюць

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС2

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка не верыць, што Трамп можа даць Украіне «Тамагаўкі»15

Лукашэнка ў Душанбэ не хадзіў на кароткую прагулку з лідарамі краін СНД11

ЗША ўжо некалькі месяцаў дапамагаюць Украіне атакаваць расійскія НПЗ4

Беларуса ў аэрапорце Мюнхена знялі з рэйса ў Турцыю

Лукашэнка зноў заклікаў Зяленскага тэрмінова здавацца 36

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»84

Мінздароўя пракаментавала масавае атручванне ў мінскім бістро «Піт Stop»1

У Крамлі заявілі пра «сур'ёзную занепакоенасць» з-за магчымых паставак «Тамагаўкаў» Кіеву9

«Тое, што трэба пенсіянерам». Беларускі экзашкілет нібыта ад МТЗ захапіў тыкток3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС2

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць