Раніцай у Віцебску экіпаж ДПС заўважыў Volkswagen, які груба перавышаў хуткасць на галоўным праспекце. Супрацоўнікі падалі сігнал аб спыненні, але кіроўца яго праігнараваў — пачаўся пераслед.

Аўтамабіль неаднаразова праязджаў на чырвонае святло і манеўраваў, ствараючы небяспеку для іншых удзельнікаў руху. У выніку машыну заблакіравалі.
За рулём апынулася 44‑гадовая жыхарка Віцебска з яўнымі прыкметамі ап'янення — медагляд паказаў больш за 2 праміле.
На жанчыну склалі 8 адміністрацыйных пратаколаў. За п'яную язду яна аштрафавана на 200 базавых велічынь (8 400 рублёў) і пазбаўлена правоў на 5 гадоў.
Яе затрымалі, аўто памясцілі на ахоўваемую стаянку.
Каментары