Свет

Балгарыя абвінаваціла спецслужбы Расіі ў спробах напоўніць Еўропу мігрантамі

Служба знешняй разведкі Расіі (СВР) прадастаўляе інфармацыю аб уразлівых участках меж Еўрасаюза злачынным групоўкам, якія займаюцца нелегальнай міграцыяй у ЕС, заявіў The Times кіраўнік МУС Балгарыі Даніел Мітаў. Акрамя таго, паводле слоў Мітава, СВР дапамагае нелегальным мігрантам пазбягаць дэпартацыі з ЕС.

Коўдры, якія выкарыстоўваліся мігрантамі для начнога прытулку, Рым, 12 верасня 2023 года. Фота: AP Photo / Gregorio Borgia

Паводле слоў Мітава, ва ўрада Балгарыі ёсць доказы прамога супрацоўніцтва СВР са злачыннымі групоўкамі, якія займаюцца кантрабандай людзей у ЕС, пераказвае «Агенцтва». 

Агенты расійскай разведкі, як сцвярджае кіраўнік МУС Балгарыі, дапамагаюць кантрабандыстам выяўляць уразлівыя ўчасткі знешніх меж ЕС, уключаючы балгарска-турэцкую мяжу, а таксама інфармуюць мігрантаў пра спосабы выкарыстання працэдур прадастаўлення прытулку ў ЕС і Вялікабрытаніі і пра тое, як пазбегнуць дэпартацыі.

Мітаў назваў нелегальную міграцыю «інструментам дэстабілізацыі Еўрапейскага саюза і Вялікабрытаніі», які выкарыстоўваюць «варожыя рэжымы». «Іх мэта — падарваць сацыяльныя сістэмы. Акрамя таго, праз міграцыю людзей з радыкальнымі поглядамі яны ствараюць для нас пагрозы бяспецы», — сказаў кіраўнік МУС Балгарыі.

Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Івет Купер паведаміла, што заявы Мітава дэманструюць пагрозы, «якія зыходзяць ад варожых дзяржаў, такіх як Расія».

«Нелегальная міграцыя ў Еўропу і за яе межы выклікана не толькі дзейнасцю арганізаваных злачынных сетак, якія імкнуцца атрымаць прыбытак, але і дзеяннямі недружалюбных дзяржаў, якія імкнуцца дэстабілізаваць Еўропу», — сказала Купер.

Купер заявіла пра неабходнасць «пашыраць і ўмацоўваць міжнароднае супрацоўніцтва, каб супрацьстаяць супольна» гэтай пагрозе. «Мы працягнем падтрымліваць Балгарыю і іншых саюзнікаў па НАТА ў забеспячэнні бяспекі знешніх меж Еўропы і ў процідзеянні ўсім відам пагроз, якія зыходзяць ад рэжыму Пуціна. У тым ліку — падаючы спецыялізаванае абсталяванне, разведданыя і падрыхтоўку», — сказала Купер.

Балгарскія ўлады таксама абвінавацілі ў садзейнічанні незаконнай міграцыі дзве няўрадавыя арганізацыі — No Name Kitchen, якая дзейнічае на міграцыйных маршрутах праз Балканы, Міжземнамор'е і рэгіён Сахеля і выступае «ў абарону свабоды перамяшчэння», а таксама балгарскую дабрачынную арганізацыю Mission Wings, асноўнай дзейнасцю якой з'яўляецца абарона дзяцей.

Мітаў назваў гэтыя арганізацыі «неамарксісцкімі групамі, якія спрабуюць апраўдаць свае дзеянні філасофскімі або ідэалагічнымі пабудовамі». «Мы сутыкаемся з праблемамі, звязанымі з такімі НДА, якія, магчыма, ненаўмысна ўдзельнічаюць у аперацыях варожых дзяржаў і злачынных сетак», — дадаў Мітаў.

Абедзве арганізацыі адхілілі абвінавачванні Мітава. У дачыненні да шэрагу асоб, звязаных з гэтымі НДА, вядуцца расследаванні, піша The Times.

У студзені Балгарыя далучылася да шэнгенскай зоны ЕС. Гэта азначае, што 260‑кіламетровая мяжа Балгарыі з Турцыяй стала паўднёва-ўсходняй знешняй мяжой блока.

У 2023 годзе Фінляндыя цалкам закрыла сухапутную мяжу з Расіяй пасля таго, як яе пачалі масава перасякаць мігранты. Да гэтага ў 2021 годзе падобны крызіс здарыўся на мяжы Беларусі і Польшчы.

У абодвух выпадках журналісцкія расследаванні паказалі, што крызісам папярэднічалі інфармацыйныя кампаніі па рэкламе паездак у Беларусь і Расію як лёгкіх маршрутаў для пранікнення ў Еўропу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран паабяцаў аднавіць свае ядзерныя аб'екты з большым размахам1

У Беларусі выпусцілі мікрааўтобус бізнэс-класа ФОТЫ25

У мінскім гандлёвым цэнтры зрабілі гардэроб3

У пенсіянера ў Валожынскім раёне з дому зніклі $180 тысяч5

ChatGPT больш не будзе даваць канкрэтныя парады ў медыцыне, фінансах і праве4

Спявачка Ёлка прыбрала з хіта згадванне кіеўскага аэрапорта Барыспаль на выступе ў Маскве18

Уладальнік «Маёнтка Падароск» лічыць незаконным аўкцыён па продажы сядзібы. Ён накіраваў прэтэнзію ў райвыканкам2

Адзін беларускі рубель прадаюць на аўкцыёне за $78. Чаму так дорага?

Вольга Карпушонак пахвалілася, што яна не ў Беларусі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць