Гісторыя11

«Новая хатка, толькі цесненькая». Чым была труна ва ўяўленні продкаў беларусаў

Труна, або дамавіна, у беларускай традыцыйнай культуры мела значна больш глыбокі сэнс, чым проста скрыня для пахавання. Яна ўвасабляла народныя ўяўленні пра мяжу паміж жыццём і смерцю, а таксама пра жыццё пасля яе. У народнай сімволіцы дамавіна ўспрымалася як жытло нябожчыка на тым свеце, а яе выраб і выкарыстанне былі ахутаны строгімі забабонамі і магічнымі правіламі, піша PALATNO.

Труна — гэта жытло на тым свеце

Паводле беларускіх народных павер’яў, труна ўспрымалася як жытло нябожчыка на тым свеце. Гэта выразна адлюстравана ў самой назве, бо труну па-беларуску яшчэ называюць дамавінай ці дамаўём. У песнях і прымаўках яна апісваецца як «новая хатка, толькі цесненькая, цёмненькая ды халодненькая», а могілкі называлі «месцам без акон і дзвярэй, з якога няма выйсця». Такія вобразы падкрэслівалі непарушнасць мяжы паміж светам жывых і памерлых.

Сувязь дамавіны з хатай прасочваецца ў народнай сімволіцы могілак, якую яшчэ маглі называць «сялом, дзе сонца не грэе». Некаторыя сны — асабліва тыя, дзе будавалася новая хата, — часта азначалі хуткую смерць, а будаўніцтва новай хаты было прадвесцем вырабу дамавіны.

Выраб труны: забабоны і традыцыі

Выраб дамавіны заўсёды быў павязаны строгімі правіламі. Блізкім сваякам нябожчыка, асабліва ўдаўцам і бяздзетным мужчынам, забаранялася рабіць труну. Лічылася, што гэта прынясе няшчасце і яны не змогуць працягнуць свой род. Звычайна труну рабілі ў двары нябожчыка, але ў выпадку, калі ў яго ў гаспадарцы быў чорны певень ці сівы вол (сімвалы смерці), то дамавіну рабілі ў іншым месцы.

Калі труну заносілі ў хату, то любая сустрэча лічылася небяспечнай. Асабліва небяспечнай была сустрэча з цяжарнай жанчынай, таму каб засцерагчы дзіця, такую жанчыну прымушалі тройчы абысці дамавіну задам.

Трэскі, якія заставаліся пасля вырабу труны, спальвалі або клалі ўнутр дамавіны, каб не прывабіць смерць у дом. Асаблівыя труны рабіліся для дзяцей: яны былі без цвікоў, бо жалеза магло «замкнуць» плоднасць сям’і.

У Віцебскай і Магілёўскай губернях дамавіны часта рабілі з не да канца абгабляваных дошак. Гэта падкрэслівала пераходны статус труны паміж светам жывых і мёртвых. Такім чынам, дамавіна была нібы мостам, які злучае дзве рэальнасці.

Труна і яе магічныя ўласцівасці

Ад моманту вырабу да пахавання труну не пакідалі без нагляду. Нашы продкі баяліся, што ў яе можа забрацца нячысты дух. Для абароны нябожчыка ў труну ці пад яе часта клалі замкнёны замок.

Унутр дамавіны клалі тое, што павінна было спатрэбіцца нябожчыку на тым свеце: хлеб, збожжа, гарэлку, прылады працы, шапку, люльку, грошы для аплаты месца на могілках.

Труна выкарыстоўвалася ў шкоднай і засцерагальнай магіі як сімвал смерці. Лічылася, што калі сеяць жыта рукой, якая несла труну, то ўраджай не ўзыдзе. Дамавіна, выкладзеная каменьчыкамі пад кутом хаты, можа прыносіць хваробу або смерць яе жыхарам. З іншага боку, трэскі ад труны маглі быць ахоўным сродкам: імі абкурвалі ніву ад вераб’ёў ці выкарыстоўвалі ад зубнога болю, бо «мёртваму не баліць».

Асобнае месца займала катэгорыя «нячыстых» нябожчыкаў (самагубцаў, забойцаў, чараўнікоў). Іх хавалі без труны і па-за межамі могілак, то бок сімвалічна выключалі з супольнасці добрых продкаў.

Як труну называлі ў розных рэгіёнах Беларусі

Найбольш распаўсюджанай назвай лічыцца слова дамавіна — яно дамінуе ў цэнтральнай Беларусі і на ўсходзе краіны. Разам з гэтым у цэнтральнай і ўсходняй частцы краіны актыўна выкарыстоўвалі слова гроб.

У заходняй частцы Беларусі карысталіся словам труна.

На Віцебшчыне сустракаецца слова дамаўё.

На Палессі сустракаюцца вызначэнні як дзеравішчаскрынькасклеп, дамоўкадабавіна, дом.

Каментары1

  • Парыльшчык
    02.11.2025
    Зянон Пазняк сказаў бы, што нават у нашых народных казках і традыцыях ёсць свой удзельнік — труна! Можа, ён прывязе гумар у свет памерлых і навучыць нас не толькі памятаць, але і смяяцца нават з дзяржавы!

Цяпер чытаюць

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам11

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам

Усе навіны →
Усе навіны

Што цяпер з эканомікай Венесуэлы? І ці стала больш свабоды?

Еўрасаюз шукае альтэрнатыву газавай залежнасці ад ЗША1

Літва прыгразіла Беларусі новым закрыццём мяжы10

«Я ўжо развітаўся з жыццём». Беларус прайшоў пешшу ад Вены да Стамбула6

У 2023‑м у Празе раптоўна памёр 35‑гадовы беларускі журналіст Ануфрыенка. Былая калега кажа, што яго маглі атруціць3

У Баранавічах на снезе знайшлі жывога кажана, хоць для іх цяпер не сезон1

У Вільні малыя дзеці замежнікаў будуць хадзіць толькі ў літоўскамоўныя школы. Але для беларускамоўнай гімназіі зробяць выключэнне17

Трамп выставіў Ірану ультыматум на фоне набліжэння да яго берагоў «вялізнай армады»11

Роберт Фіца назваў хлуслівай публікацыю, што ён нібыта кепска выказваўся пра псіхалагічны стан Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам11

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць