Грамадства55

Кандуктарка аўтобуса расказала, як правярае, што перад ёй школьнік

«Замест даведкі гляджу на наяўнасць падручнікаў або дзённіка. Калі і гэтага няма, то прашу паказаць школьную групу ў сацыяльных сетках або нейкі бацькоўскі чат».

Фота: abw.by

Часам здараюцца сітуацыі, калі школьнікаў без даведкі высаджваюць з аўтобуса (для школьнікаў бясплатны праезд падчас вучэбнага года).

Напрыклад, летась у студзені такое адбылося ў Полацку з 10‑гадовым вучнем. У яго разрадзіўся тэлефон, грошай разам з даведкай навучэнца пры сабе не было — толькі банкаўская карта, якую яму зрабілі ў школе. Але кандуктарка вырашыла, што гэтага не хапае для бясплатнага праезду.

Мінскі кантралёр Кацярына расказала abw.by, як правярае, што перад ёй школьнік, калі дзіця забыла даведку.

«Сёння дзеці выглядаюць зусім па-рознаму: часам ты разумееш, што гэта дзіця, а часам перад табой знешне цалкам паўналетні малады чалавек. І ў такіх спрэчных сітуацыях я заўсёды стараюся разабрацца.

Напрыклад, замест даведкі гляджу на наяўнасць падручнікаў або дзённіка. Калі і гэтага няма, то прашу паказаць школьную групу ў сацыяльных сетках або нейкі бацькоўскі чат. Цяпер гэта ёсць у кожнага.

Але дзеці навучыліся і тут хітраваць. Напрыклад, яны скончылі школу, але чат не выдалілі, таму заўсёды гляджу на апошняе паведамленне. Яшчэ, як варыянт, можна патэлефанаваць у школу, каб там пацвердзілі, што перада мной — навучэнец.

Але ў маёй практыцы не было сітуацый, калі я высадзіла пасажыра, а ён і сапраўды аказаўся школьнікам».

Каментары5

  • ябатька detected
    03.11.2025
    ., а вы неплохо знаете интерфейс "Советской Беларуси", раз даже на фото мобильника сразу узнаете. Я, к примеру, никогда не читаю и даже адреса не знаю
  • жыж
    03.11.2025
    ., у "школьніка" заўсёды ёсць магчымасць адмовіцца і пайсці пешшу. Я ж таксама магу папрасіць пін код тваёй карты, а ты мне далікатна адмовіш)
  • .
    03.11.2025
    Думаў, нейкі новы інтэрфейс аплаты праезда праз картку, які якраз абяцалі зрабіць, і павялічваў фота, каб разглядзець буйныя літары ў загалоўку.

    Погляды людзей трэба разлічаць па поглядах. А па ўскосных прыкметах Вы самі бліжэй да гэтай катэгорыі: нядасканальнасць (няўважлівасць) вашая, але папрок другім, лёгкі прысуд, адсутнасць адказнасці за свае словы.

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць