Свет11

Турцыя стала купляць менш расійскай нафты

Гэта здарылася пасля новых санкцый.

Найбуйнейшыя нафтаперапрацоўчыя заводы Турцыі сталі купляць менш расійскай нафты пасля апошніх заходніх санкцый супраць Расіі, паведамляе Reuters.

Адзін з найбуйнейшых турэцкіх нафтаперапрацоўчых заводаў, SOCAR Turkey Aegean Refinery (STAR), які належыць азербайджанскай кампаніі SOCAR, нядаўна купіў чатыры партыі сырой нафты з Ірака, Казахстана і іншых нерасійскіх вытворцаў з пастаўкай у снежні.

Гэта ад 77 000 да 129 000 барэляў у дзень (б/д) у залежнасці ад памеру грузу.

Яшчэ ў кастрычніку і верасні практычна ўся нафта, якую перапрацоўваў STAR (гэта каля 210 000 б/д), была расійскай.

Іншы буйны турэцкі нафтаперапрацоўшчык — Tupras (TUPRS.IS) — павялічвае закупкі нафты з Ірака.

Tupras, які валодае двума буйнымі нафтаперапрацоўчымі заводамі ў Турцыі, верагодна, хутка цалкам спыніць імпарт расійскай сырой нафты на адным з гэтых заводаў, каб мець магчымасць працягваць экспарт паліва ў Еўропу, не парушаючы новыя санкцыі ЕС. Але кампанія будзе працягваць перапрацоўку расійскай сырой нафты на іншым заводзе.

Паводле Kpler, Турцыя плануе атрымаць 141 000 б/д іракскай сырой нафты ў лістападзе, у параўнанні з 99 000 б/д у кастрычніку і 80 000 б/д у сярэднім за гэты год.

Турцыя — буйны пакупнік расійскай сырой нафты, нароўні з Кітаем і Індыяй. Усяго Турцыя імпартавала каля 669 000 б/д сырой нафты са студзеня па кастрычнік, з якіх 317 000 б/д, або 47%, было з Расіі.

Каментары1

  • Парыльшчык
    03.11.2025
    Перамяшчэнне Турэччыны ў бок дыверсіфікацыі паставак нафты — вынік стратэгічных выклікаў і пераразмеркавання сіл у рэгіёне. Гэты працэс адлюстроўвае ўплыў санкцый на энергетычны рынак і неабходнасць адаптацыі краін да новых геапалітычных рэалій.
    З улікам росту здабычы нафты ў Беларусі ў 2025 годзе, гэта можа ўзмацніць прамысловы сектар і павялічыць ролю краіны ў рэгіянальных энергетычных ланцугах, але разам з тым стварае выклікі ў дыверсіфікацыі паставак і перспектывах экспарту.

Цяпер чытаюць

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік12

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакінуў 10 капеек у пад'ездзе, прыклееныя скотчам». Незвычайны канфлікт у мінскім шматпавярховіку14

У аграгарадку пад Слонімам зачыніліся пошта, Дом быту і аптэка. Яшчэ нядаўна ўлады хваліліся клопатам пра жыхароў4

Арына Сабаленка хоча вяселле згуляць у Грэцыі7

«Студыя ў «Мінск-Свеце» павінна каштаваць $300 па курсе, двухпакаёўка — $500». Мінчук пра цэны на жыллё16

Яўген Хмара стаў новым міністрам абароны Украіны14

«Я шалёнав хачу ў Маскву». Беларуска, якая чакае ў ЗША суда за кантрабанду авіякампанентаў у Расію, спадзяецца на дапамогу РФ7

Хмарачос Wildberries будзе самым высокім будынкам у Маскве8

У Польшчы адбылася самая вялікая ўцечка медыцынскіх асабістых даных у гісторыі краіны. Вось што ўцякло і як засцерагчыся4

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік12

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць