Усяго патроху1515

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці

«Пасля прымеркі стаяла як ялінка — уся ў бардовых катышках».

Тут і далей скрыншоты допісу ў Threads

Пра непрыемную гісторыю беларуска Наталля расказала ў Threads. Яна вырашыла набыць сабе касцюм з начосам беларускага брэнда Uno mas Uno. Каштаваў той не сказаць каб бюджэтна — 590 рублёў.

Першыя сумневы наконт якасці ўзніклі яшчэ падчас прымеркі ў краме. Наталлю засмуціла тое, што яна, пасля таго як зняла джогеры і світшот, стаяла «як ялінка — уся ў бардовых катышках». Але кансультантка запэўніла, што ўсё добра. Маўляў, два разы памыеце касцюм — і ўсё пройдзе. Жанчына і паверыла.

На жаль, парада не дапамагла. Наталля кажа, што мыла ўжо не раз і не два, але ж вынік жудасны:

— Уся пралка, уся ванна і кватэра ў катышках з касцюма.

Расчараваная кліентка напісала заснавальніцы брэнда і дадала фота ванны, у якой сапраўды шмат катышкаў. Тая адказала толькі, што будзе высвятляць, у чым праблема, але дадала, што пастаўшчыкоў яны не мяняюць і заўсёды працуюць толькі з праверанымі.

Пакупніцу такі адказ пакрыўдзіў, бо яна лічыць сябе пастаяннай і лаяльнай кліенткай брэнда. Але пасля публікацыі гісторыі сітуацыя глабальна не змянілася — заснавальніца брэнда напісала толькі з патрабаваннем выдаліць допіс і скрыншот перапіскі.

Сама ж Наталля задаецца пытаннем, чаму за такую якасць просяць столькі грошай.

Брэнд Uno mas Uno стварылі ў 2019 годзе стылісткі Юлія Меднік і Таццяна Лаўрэнава. Яны вырашылі шыць адзенне аверсайз, бо абедзве сутыкаліся з неабходнасцю перашываць рэчы пасля куплі. Традыцыйна адзенне Uno mas Uno яркіх колераў.

Дарэчы, гісторыя Наталлі не першая, калі беларускі скардзяцца на якасць айчынных дарагіх брэндаў. Нядаўна блогерка Крысціна Джунько, стваральніца інстаграм-блога «Тяжёлый Маркс», распавяла пра дарагое паліто The Inka, якое сапсавалася пасля 20‑хвіліннага шпацыру пры высокай вільготнасці (нават не пад дажджом). Тады стваральніца брэнда адказала, быццам іх паліто нельга насіць, калі на вуліцы не вельмі суха. Але ў выніку Крысціна змагла здаць сапсаваную вопратку і вярнуць за яе грошы.

Каментары15

  • даведка
    01.11.2025
    Китайщина или Подмосковье...
  • циник
    01.11.2025
    Дешевенькая китайская ткань.
  • Ромка
    01.11.2025
    Так видела же? Видела! Так зачем покупала? Чтобы попиариться? И такие вопросы нужно решать в магазине, а не в Интернете. Сдай обратно и всё. Честно говоря эти молодые девочки - любительницы социальных сетей оскомину своей пустотой набили.

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага32

Грозныя іспанцы не змаглі нічога зрабіць са зборнай Каба-Вэрдэ3

Трамп заявіў, што пасля Ірана засяродзіцца на вайне ва Украіне6

У Беларусі ёсць гарадскі пасёлак, дзе за год не было ніводнага вяселля

Замест банкету — турнір змешаных адзінаборстваў. Як Трамп адзначыў 80‑годдзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць