Грамадства1818

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Метэаралагічныя зонды з кантрабандай перасеклі літоўскую мяжу ў раёне Салечнікаў і Друскенікаў — з боку Гродна, Ліды. Праз шары працу спынілі аэрапорты Вільні і Коўна, а мяжу з Беларуссю зачынілі.

Ілюстрацыйная выява. Фота: LRT

Па інфармацыі прэм'ер міністаркі Літвы, памежныя пункты Салечнікі (Шальчынінкай) і Меднікі (Мядзінінкай) не будуць працаваць да 12:00 25 кастрычніка.

Аэрапорты Вільні і Коўна таксама спынілі працу дзеля бяспекі пасажыраў.

Пра тое, што мяжу будуць закрываць аўтаматам у выпадку паўтарэння сітуацыі з шарамі, Літва папярэджвала пасля папярэдняга такога інцыдэнту заўчора, у сераду 22 кастрычніка.

Варта адзначыць, што тытунёвую сферу ў Беларусі кантралююць выключна дзяржаўныя структуры, а таксама бізнэсоўцы, звязаныя з сям’ёю Лукашэнкаў.

Каментары18

  • 3% у міня
    24.10.2025
    Еслі вы не бедзеце пакупаць нашы сігарэты, то прыдзёцца атабраць у беларускіх дзецей, то што мы раньшэ атабралі ў беларускіх вецеранав, інвалідав, пенсіянерав.
  • Памежны вожык
    24.10.2025
    З якой "кантрабандай"? Летувісам засылаюць прылады, здольные несці выбуховыя рэчывы - факт. НАТА не здольнае супрацьстаюць нават гэтаму мялкоццю. Прычым тут закрыццё мяжы? Тут трэба памперсы мяняць!
  • .
    24.10.2025
    Значыць, мяжу могуць закрываць, пакуль вецер на Літву.
    А гэта мінімум да сярэдзіны наступнага тыдню, з перарывам на праходжанне фронту ў суботу.
    Залежыць ад рэактыўнага струменя ў стратасферы, які пакуль над Беларуссю або побач.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць