Дзве беларускі спрабавалі кантрабандай завезці ў краіну шпрыцы з «Азэмпікам»
Дзве беларускі, ідучы з Польшчы праз пункт пропуску «Брэст», схавалі пад верхняй вопраткай 12 шпрыц-ручак з медыцынскім прэпаратам «Азэмпікам».

Пры перасячэнні мяжы жанчыны выбралі зялёны калідор, тым самым пацвердзіўшы адсутнасць у іх тавараў, якія падлягаюць абавязковаму дэклараванню. Агульны кошт канфіскаванага медыкамента склаў каля 23 тысяч рублёў.
Акрамя таго, у машыне знаходзіліся аўтазапчасткі і іншыя тавары на суму 926 Еўра. 57‑гадовая кіроўца «забылася», што іх кошт перавышае ўстаноўленую ў 500 еўра норму бяспошліннага ўвозу, паведамляе Мытны камітэт.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Але маргарынавая мафія не спіць, няма чаго беларусам худнець.