Свет66

Зяленскі прапанаваў Наўседу дапамогу ў барацьбе з міграцыйным крызісам і шарамі з Беларусі

5 лістапада прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што ў яго адбылася «добрая размова» па тэлефоне з літоўскім калегам Гітанасам Наўседай.

Уладзімір Зяленскі. Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

Уладзімір Зяленскі падзякаваў Літве за падтрымку Украіны з пачатку вайны і паведаміў, што цяпер, перад зімой, краіны дамовіліся супрацоўнічаць у пытаннях энергетычнай дапамогі, у прыватнасці, паставак газу.

Таксама, па словах Зяленскага:

«Абмеркавалі магчымыя пагрозы для Літвы з Беларусі праз гібрыдныя атакі міграцыйнымі хвалямі і паветранымі аб'ектамі. Я прапанаваў нашу дапамогу. Будзем працаваць, каб было больш бяспекі ў нашым рэгіёне і ў сяброўскай Літве».

Акрамя таго, два прэзідэнты ўзгаднілі дыпламатычныя пазіцыі і найбліжэйшыя крокі па супрацоўніцтве.

Каментары6

  • Ёсік
    05.11.2025
    Беларусь, дзякуючы дырэктару саўгаса, ператвараецца ў лепразорый, усе суседзі, акрамя расея, тая проста хоча праглынуць, гатовыя абнесьці краіну плотам ці калючым дротам, каб, нават, не праязджаць праз нашую тэрыторыя і не мець аніякіх зносін. Во, б.яць, дажыліся з Ён жа наш парань, вясковы.
  • Тамагаўк
    05.11.2025
    Хоць адной брыгады ЗСУ і пытанне будзе вырашана з калгаснай хунтай.
  • Праўда
    05.11.2025
    Зрынайце расійскі рэжым у Беларусі

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць