З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1616

Бел-чырвона-белы сцяг перамагае з лікам 71:3

Бел-чырвона-белы сцяг тры гады выкарыстоўваўся пронацысцкімі калабарантамі ў Другой сусветнай, але дваццаць гадоў перад гэтым і шэсцьдзесят гадоў пасля гэтага ніякага дачынення да нацызма не меў

Улады працягваюць адбівацца ад просьбаў грамадства прызнаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці за бел-чырвона-белым сцягам. Матывы можна зразумець: сцяг з’яўляецца яскравым і дынамічным сімвалам апазіцыі да ўлады, і ў кагосьці на чале Беларусі на яго, відавочна, выпрацавалася стойкая алергія.

Цікава маніторыць дыскусію на форуме tut.by: тыя, хто супраць бел-чырвона-белага сцяга, дагэтуль заяўляюць пра яго скампраметаванасць калабарантамі з немцамі ў Другой сусветнай вайне. Тут рэч не толькі ў тым, што гэтаксама можна назваць «дыскрэдытаванымі» дзяржаўныя сцягі Расіі, Украіны, Латвіі, Літоўскай Рэспублікі, Эстоніі і нават легендарны трыкалор Францыі.

Справа ў элементарнай храналогіі. Палічым гады:

Нацысты дазволілі неафіцыйна (sic!) карыстацца бел-чырвона-белым сцягам у 1941, скончылася нямецкая акупацыя ў 1944 годзе — усяго тры гады.

Створаны і канчаткова прыняты бел-чырвона-белы сцяг быў у 1917 годзе, у 1918—1919 гг. быў сцягам Беларускай народнай рэспублікі перад эміграцыяй Рады БНР — пішам два гады.

Пасля гэтага бел-чырвона-белы сцяг з пачатку 20-х да 1939 года выкарыстоўваўся беларускім нацыянальным рухам у Заходняй Беларусі, якую ў 1939 годзе прыйшла нібыта вызваляць Чырвоная армія. То бок пры жаданні можна сказаць, што

бел-чырвона-белы сцяг доўгі час выкарыстоўваўся просавецкімі арганізацыямі ў міжваеннай Польшчы.
Так ці іначай, пішам дваццаць гадоў.

Пасля вайны — сорак пяць гадоў выкарыстання сцяга беларускай эміграцыяй на Захадзе, беларускім дэмакратычным рухам у часы «Перабудовы». Ніякага нацызма.

І канечне ж, надзвычай важнымі былі чатыры гады афіцыйнага статуса сцяга ў пачатку 1990-х:

менавіта пад бел-чырвона-белым сцягам Беларусь аднавіла сваю незалежнасць, прыняла канстытуцыю, адчыніла свае першыя амбасады, абрала свайго першага і пакуль што адзінага прэзідэнта.

Пасля спрэчнага рэферэндума 1995 года, чые вынікі, мяркуючы па ўсім, насамрэч не маюць юрыдычнай сілы, сцяг стаў сімвалам барацьбы супраць пануючага ў краіне аўтарытарнага рэжыма, што, падобна, і з’яўляецца прычынай адмовы ў статусе каштоўнасці. Пятнаццаць гадоў, але ладна, не будзем іх далічваць.

Атрымліваем

семдзесят адзін год выкарыстання бел-чырвона-белага сцяга нацыянальна-дэмакратычным рухам супраць трох гадоў неафіцыйнага выкарыстання калабарантамі. Пра якую дыскрэдытацыю можа быць размова?

Дый калі параўноўваць бел-чырвона-белы сцяг з сучасным дзяржаўным сцягам — чырвона-зялёны сцяг ня быў проста «дазволены» акупантамі да выкарыстання, але быў гэтымі самымі (то бок іншымі, савецкімі) акупантамі і створаны. І да чырвонаармейскага «сцяга перамогі», калі ўжо на тое пайшло, ён таксама дачыненне мае вельмі ўкоснае, бо ягоны савецкі прататып быў распрацаваны толькі ў 1951 г.

Таго маем гісторыю чырвона-зялёнага сцяга: сорак гадоў савецкага таталітарызма
з познім сталінізмам і брэжнеўскім застоем. Пасля гэтага былі яшчэ пятнаццаць гадоў постсавецкага аўтарытарнага рэжыма.
Няўжо гэты сцяг сапраўды больш каштоўны за бел-чырвона-белы?

Апошнім часам улада не перастае дасылаць недвухсэнсоўныя PR-сігналы, якія могуць сведчыць пра падрыхтоўку адноснай рэбеларусізацыі. Дай бог, каб дайшла справа і да «рэгабілітацыі» бел-чырвона-белага сцяга.

***

P.S. А чаму сучасныя беларускія нацыянальныя арганізацыі не карыстаюцца сцягам Вялікага княства Літоўскага — чырвонага палотнішча з Пагоняю? Такі сцяг можна было б выкарыстоўваць на легальных культурніцкіх, скажам, мерапрыемствах, раз ужо бел-чырвона-белы сцяг — палітызаваная і «незарэгістраваная сімволіка».

Каментары16

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць