Грамадства11

Журналіст Аляксандр Манцэвіч атрымаў прэмію «Надзея Свабоды»

Прэмія «Надзея Свабоды» за 2025 год была ўручана галоўнаму рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу падчас літоўска-беларускага «Форуму журналістаў балтыйскіх краін і пераследаваных журналістаў» у Сейме Літвы 18 снежня, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Аляксандр Манцэвіч з узнагародай. Фота: БАЖ

Аляксандр Манцэвіч — былы палітвязень, які быў затрыманы 15 сакавіка 2023 года падчас ператрусаў у рэгіянальных СМІ і асуджаны на 4 гады калоніі і штраф у памеры 14 800 рублёў за «распаўсюд загадзя хлуслівай інфармацыі». Віну ён не прызнаў. 11 верасня 2025 года Манцэвіч быў вызвалены і прымусова дэпартаваны ў Літву разам з іншымі 9 журналістамі.

У сваёй прамове падчас уручэння прэміі Манцэвіч падзякаваў літоўскім калегам і палітыкам за падтрымку, падкрэсліўшы, што ўзнагарода важная не толькі для яго асабіста, але і для ўсёй беларускай журналісцкай супольнасці, якая працягвае змагацца за свабоду слова. Ён адзначыў, што сапраўдная свабода прыйдзе тады, калі беларусы змогуць жыць дома.

«Рэгіянальная газета», якую Манцэвіч заснаваў у красавіку 1995 года, была адным з першых прыватных СМІ ў Беларусі і доўгі час заставалася вядучым незалежным выданнем у Маладзечне і навакольным рэгіёне.

Статуэтка прэміі «Надзея Свабоды»

Прэмія «Надзея Свабоды» ўручаецца ўжо шосты год запар як знак падтрымкі свабоды слова. Летась яе атрымала галоўная рэдактарка сайта «Медыязона. Беларусь» Наста Бойка, у 2023‑м — Ягор Марціновіч, у 2022‑м — Алег Груздзіловіч, у 2021‑м — Андрэй Аляксандраў, а ў 2020‑м — Кацярына Барысевіч, Алена Таўкачова, Таццяна Каравянкова, Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова.

Каментары1

  • Дзякуй
    18.12.2025
    Дзякуй табе, Чалавек! Дзякуй!

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»6

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Спартсмены носяць пластыр на носе, каб лепш дыхаць. Ці сапраўды гэта дапамагае?1

У Італіі ёсць горад у форме ідэальнай зоркі. Навошта яго так пабудавалі2

У Варшаве прайшлі публічныя чытанні «Дзядоў» Міцкевіча. Удзельнічалі і беларусы6

У Гродне на Дзень горада паставілі гіганцкую сырную талерку ФОТАФАКТ5

Пуцін прызнаўся Уіткафу і Кушнеру, што яму камфортна з імі працаваць8

Больш за двое сутак у дарозе. Беларуска расказала, як з'ездзіла ў аўтобусны тур у Грузію7

Да канца месяца мінскія вуліцы загадалі вызваліць ад аўтахламу4

У Брэсцкай крэпасці збіраюцца аднавіць мост на Пагранічны востраў. Так будзе прасцей турыстам5

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»6

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць