Грамадства11

Пасля адмены санкцый «Белавія» строіць планы на палёты ў ЗША

Пасля таго, як восенню ЗША адмянілі санкцыі супраць беларускай авіякампаніі Belavia, яна пачала больш актыўна развіваць сетку сваіх маршрутаў. У сувязі з гэтым узнікла пытанне, ці магчымыя ў будучыні палёты ў Злучаныя Штаты, піша Office Life.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: LookByMedia

Намеснік генеральнага дырэктара Belavia па маркетынгу Уладзімір Баркун паведаміў, што ў 2026 годзе рэйсаў у ЗША пакуль чакаць не варта. Аднак ён падкрэсліў, што праца ў гэтым кірунку вядзецца, а ў якасці найбольш перспектыўнага напрамку разглядаецца Нью-Ёрк.

У верасні стала вядома пра зняцце санкцый з Belavia за вызваленне Лукашэнкам з калоній 52 палітвязняў, а ў лістападзе Вашынгтон афіцыйна выключыў авіякампанію з санкцыйнага спіса. Міністр транспарту і камунікацый Ігар Голуб тлумачыў, што гэта перш за ўсё дазволіла вырашаць пытанні, звязаныя з абслугоўваннем самалётаў, фінансавымі разлікамі, а таксама адкрыла магчымасці для запуску новых кірункаў і падпісання міждзяржаўных дамоў аб паветраных зносінах.

Апошнім часам у Belavia з’явіліся тры далёкамагістральныя самалёты. Два з іх ужо эксплуатуюцца, што дазволіла адкрыць рэйсы на Хайнань, у В’етнам і на Шры-Ланку. Трэці самалёт плануюць увесці ў строй да лютага, а ў пачатку 2026 года кампанія збіраецца пачаць палёты ў Тайланд.

Каментары1

  • Сельчук
    19.12.2025
    Будем на Майами бич отдыхать ,ато надоели мальдивы и тай!

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга12

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы7

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон1

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць