Грамадства77

«Ім складана прымаць дапамогу». Дзе будуць жыць палітвязні па прыездзе ў Еўрасаюз? Распыталі валанцёраў

Дэпартаваныя ва Украіну беларускія палітвязні толькі ў ноч на 18 снежня дабраліся да Варшавы, а раніцай да Вільні — многія правялі ў дарозе суткі. Вуліцы ля месцаў сустрэчы ў Варшаве і Вільні былі поўныя слёз і доўгачаканых абдымкаў. Важную ролю ў арганізацыі прыёму зняволеных адыгралі праваабаронцы і валанцёры.

Торбы беларускіх вязняў, з якімі яны ўехалі на тэрыторыю ЕС

У Польшчы вырашыла застацца большая частка з вызваленых 109 чалавек — 90 вязняў. Такое рашэнне яны прынялі наўпрост на польска-ўкраінскай мяжы, на памежным пераходзе «Ягадзін — Дарагуск», дзе арганізавалі прыём заяў на міжнародную ахову.

Марыя Калеснікава, Марына Золатава, Павел Севярынец
Праваабаронца Уладзь Лабковіч і палітык Віктар Бабарыка за хвіліны да выхаду з аўтобуса на свежае паветра

Іншыя людзі транзітам паехалі ў Літву. Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава, хутчэй за ўсё, адправяцца ў Германію.

Валанцёры дапамагаюць прыехаўшым палітвязням ля Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве. Тут жа дзяжурылі дактары, псіхолагі і юрысты

Адна з валанцёрак, актывістка Наста Базар расказала «Нашай Ніве», што на базе Цэнтра беларускай салідарнасці людзі прайшлі рэгістрацыю. Людзі мелі магчымасць адразу звярнуцца да доктара ці псіхолага, атрымаць ежу, адзенне, цыгарэты і сім-карты.

«Частку людзей адразу забралі сваякі і сябры. Частку на першыя дні размесцяць у гасцініцы — у людзей будзе бясплатнае харчаванне. Наколькі мне вядома, пры неабходнасці ўсіх змогуць забяспечыць бясплатным жытлом на час да паўгода. Я заўважыла, што ўсім пакуль складана прымаць дапамогу. Мне здаецца, гэта рыса адметная для ўсіх беларусаў і беларусак. Калі мы ў бядзе, нам цяжка згаджацца на дапамогу. А гэтыя людзі, безумоўна, у ёй маюць патрэбу», — адзначыла Наста Базар.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», тых, хто абраў паехаць у Літву, таксама расселяць па гатэлях ці кватэрах і забяспечаць харчаваннем.

Нягледзячы на цяжкую дарогу і самі ўмовы апошніх дзён, палітвязні аджартоўваліся. На прапанову валанцёраў прысесці на крэсла, адказвалі са смехам: «Ужо насядзеліся».

Літаратуразнаўца і палітолаг Аляксандр Фядута выйшаў з аўтобуса з кіёчкам. Асуджаны па справе змоўшчыкаў на 10 гадоў, за кратамі ён правёў чатыры гады і восем месяцаў. Пры гэтым ён таксама быў поўны гумару. На пытанне журналістаў пра стан здароўя, ён адказаў так: «Танцаваць я не магу. Але ў выпадку неабходнасці дайшоў бы сюды пешшу».

Аляксандр Фядута адразу па выхадзе з аўтобуса

Віктар Бабарыка і Аляксандр Фядута адзначылі арганізаванасць працы валанцёраў і ва Украіне, і ў краінах ЕС і падзякавалі ўсім за падтрымку і дапамогу.

Доўгачаканая сустрэча. На фота злева направа: Іван Краўцоў, Таццяна Хоміч, якая абдымае Віктара Бабарыку пасля пяці год расстання, і Марыя Калеснікава са сваёй фірмовай чырвонай памадай

Ад любых іншых каментароў журналістам на гэты момант ён адмовіўся, спаслаўшыся на доўгі час у палоне.

Іншыя палітвязні таксама пакуль вырашылі ўстрымацца ад кантактаў з медыя, перажываючы за сваякоў у Беларусі.

Дзеці Марыны Золатавай чакаюць маму
Сям’я Марыны Золатавай нарэшце аб’яднаецца з жонкай і маці — рэдактарку Tut.by затрымалі ў траўні 2021 года.

Каментары7

  • Алё
    18.12.2025
    "..трымаць ежу, адзенне, цыгарэты і сім-карты". А што рабiць з сім-картай без тэлефона ?
  • Шчотка
    18.12.2025
    Бабы на лаўке гаварат, что Золотова может пойти работать гавредом к Кулевичу.
  • Mecьцiч
    18.12.2025
    Алё, Телефон бу 50 zł каштуе

Цяпер чытаюць

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы29

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»24

Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь6

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

У Чэхіі людзям уначы не даваў спаць вожык, якога зацікавіла бляшанка з-пад піва6

Трамп падарыў сваёй асістэнтцы 45 000 даляраў адпускных5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы29

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць