Грамадства11

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады

Пяць ён правядзе ў турме, астатняе ў калоніі строгага рэжыму.

2‑і Усходні акруговы вайсковы суд прысудзіў 54‑гадовага грамадзяніна Беларусі Сяргея Ерамеева, абвінавачанага па справе аб падрывах на БАМе, да 22 гадоў пазбаўлення волі, з якіх пяць ён правядзе ў турме, а астатнія — у калоніі строгага рэжыму, піша «Медуза»

Суд вырашыў, што Ерамееў «за грашовую ўзнагароду ўвайшоў у склад тэрарыстычнай супольнасці». Ён атрымаў самаробныя выбуховыя прылады і, прыбыўшы ў Бурацію, усталяваў іх на вагонах-цыстэрнах з дызельным палівам двух грузавых цягнікоў.

Падрывы на БАМе адбыліся ў канцы лістапада 2023 года — адзін у Паўночнамуйскім тунэлі, другі — на аб’язным шляху. У выніку выбухаў загарэліся вагоны-цыстэрны і была пашкоджана чыгуначная інфраструктура. Шкода ацэненая больш як у 102 мільёны рублёў. Неўзабаве пасля выбухаў быў затрыманы падазраваны — грамадзянін Беларусі Сяргей Ерамееў. У судзе ён тлумачыў, што хацеў паралізаваць рух на чыгунцы, каб перашкодзіць перавозцы вайсковых грузаў.

Каментары1

  • ...
    18.12.2025
    Вось гэтаму герою раскажыце, чый Крым... Мала надзеі, але справай гонару для Украіны будзе выцягнуць Сяргея - з расейскай турмы, а рэйкавых партызанаў - з турмаў лукі.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць