Нерухомасць11

У ГЗЦ «Тытан» зрабілі рэканструкцыю і рыхтуюцца да адкрыцця новай гандлёвай галерэі ФОТЫ

Каля двух гадоў таму ГЗЦ «Тытан» пайшоў на рэканструкцыю. Паведамлялася, што адзін з першых сталічных аб’ектаў такога кшталту чакае сур’ёзны «апгрэйд»: гандлёвая галерэя павялічыцца на 7 з лішнім тысяч «квадратаў», новую плошчу размяркуюць паміж рытэйлам і грамадскім харчаваннем. І вось з праспекта Дзяржынскага прыйшлі навіны: рэканструкцыя ўжо практычна завершана, піша Onliner.

Што было зроблена (бо, калі глядзець мімаходам і збоку, можа падацца, што нічога не змянілася)? Тры «слупы» — офісныя вышынныя будынкі — засталіся на месцы. Нікуды не дзеўся і стылабат, які іх аб’ядноўвае і ў якім як раз і размяшчаюцца знаёмыя ўсім гандлёвыя прасторы. Ды і асобны офісны корпус на месцы. Але змены адбыліся за кошт аб’яднання дзвюх частак: паміж імі знік «разрыў».

Дзве часткі комплексу аб’ядналі па трэцім узроўні разам з аркай. Унутры новай галерэі ўсталявалі эскалатары. Тэматычна галерэя будзе падзелена на розныя часткі: першы і другі паверхі зойме фэшн-галерэя, а трэці — фудкорт, абяцаюць, што з’явяцца новыя гастра-праекты з аўтарскай кухняй.

«Новая гандлёвая галерэя спраектавана з улікам патрабаванняў і чаканняў розных рытэйлераў. Акрамя таго, гэта дазволіла арганізаваць на трэцім паверсе буйны фудкорт, каб прыцягнуць яшчэ больш моладзі з размешчанай насупраць Студэнцкай вёскі», — тлумачыць кампанія-забудоўшчык «Сігмаполюс».

Унутры яшчэ працягваюцца аздабленчыя работы, арэндатары таксама рыхтуюць свае памяшканні. Галерэя, як чакаецца, будзе адкрыта ў першым квартале 2026 года.

Каментары1

  • Шрэк
    18.12.2025
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць