З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1313

Белы легіён: дык дзе экстрэмізм?

Ананімны прапагандысцкі фільм каналу «Беларусь-1» пра «Белы легіён», нарэшце, прэзэнтаваў нам аргумэнтацыю афіцыйных уладаў наконт таго, чым матываваная іхная барацьба супраць гэтай арганізацыі, прычым упершыню ўголас прагучала слова «экстрэмізм».

Для гэтага былі, канечне, выкарыстаныя савецкія правінцыяльныя прыёмы соракагадовай даўніны, калі можна паказаць несымпатычнага табе чалавека на фоне нямецкіх вайсковых маршаў, альбо паставіць несымпатычныя табе песьні на фоне кадраў з «Трыюмфу волі», і гэтым спадзявацца пераканаць наіўнага гледача.

Пры гэтым, што канкрэтна і па сутнасьці ёсьць экстрэмісцкага ў ідэалёгіі і дзейнасьці «легіёну», нам так і не паведамілі.

Спорт, трэніроўкі й гульня ў «зарніцу»? Бел-чырвона-белы сьцяг? Рунічная сымболіка? Усё гэта не экстрэмізм. «Советская Белоруссія» ўвогуле сарамліва называла легіянэраў «звышпатрыётамі» — маўляў, загуляліся мужыкі, ды без дазволу дзяржавы.

Калі хацець паўсюль шукаць Гітлера, можна і да афіцыйнага Дня перамогі дарэчна ці недарэчна ўзгадаць пра Пакт Молатава-Рыбэнтропа, пра савецкі генацыд некалькіх народаў, пра савецкі дзяржаўны антысэмітызм і ўвогуле пра знакамітае «не все только было плохое…».

Але што яшчэ важней —

змагаючыся супраць патрыётаў Беларусі пад шыльдай нібыта барацьбы з экстрэмізмам, сама ўлада актыўна карыстаецца паслугамі непрыхаваных, адкрытых радыкалаў, і сама часткова складаецца зь іх.

Праўрадавы публіцыст

Аляксей Дзермант ня так даўно быў цэнтральнай фігурай ультраправае паганскае групоўкі «Гегарух» — своеасаблівага беларускага аналяга колішняй нямецкай Ahnenerbe.

«Гегарух» адкрыта называў Беларускую нацыянал-сацыялістычную партыю 30—40-х гадоў сваімі папярэднікамі, распаўсюджваў праварадыкальныя матэрыялы і мроіў пра будаўніцва балтыйскага рэйху («Рыкойта»).

Галоўны рэдактар часопісу «Беларуская думка» рэспэктабэльны Вадзім Гігін на пачатку кар'еры ўдзельнічаў у адных канфэрэнцыях з чарнасоценцамі,

мэты якіх апісваліся так:

«необходим тотальный демонтаж жидовской демократии, как отвратительной, жестокой и циничной формы геноцида русского народа (…) В значительной степени США — это колония Израиля, управляемая извне международной жидовской мафией.

Значит, если мы хотим выжить, нам в России надо освободиться от той жидовской диктатуры, которая мешает Русскому народу возродить своё былое духовное и державное величие. И начать надо с разрушения её духовных основ — основ русофобии и христоборчества. То есть с гласного, публичного и детального разоблачения талмудического иудаизма — этой религии ненависти, источника еврейского религиозного фашизма и нацизма, одной из худших, жесточайших форм сатанизма». Канец цытаты.

«Беларускія казакі» і падобныя да іх структуры, часам з блаславеньня праваслаўнай царквы, безь перашкоды і амаль адкрыта займаюцца тым, у чым абвінавачваецца «Белы легіён». Пры гэтым яны дзейнічаюць з пазыцый, варожых да незалежнай беларускай дзяржаўнасьці і ўзаемадзейнічаюць з прарасейскімі сэпаратыстамі ва Ўкраіне і людзьмі кшталту расейскага нацыста і садыста Мільчакова.

Нарэшце,

міністар Шуневіч, які на публіку надзеў форму НКВД, у любой эўрапейскай краіне быў бы пасьля гэтага ў імгненьне вока з ганьбой выгнаны з пасады.

НКВД — гэта аналяг, папярэднік і натхняльнік гітлераўскага Gestapo; гэта арганізацыя, адказная за забойствы й пакуты мільёнаў нявінных людзей. У Віцебску нядаўна раскапалі мясцовы палігон, на якім НКВД расстрэльвала людзей, можаце паглядзець фота.

Вось, дзе рэальны экстрэмізм, рэальныя прыхільнікі таталітарных чалавека-ненавісьніцкіх ідэалёгій, якія пачуваюць сябе ў Беларусі вельмі камфортна.

Насупраць,

пераканаўчых праяваў экстрэмізму «Белага легіёну» - канкрэтных цытатаў з праграмных матэрыялаў, выказваньняў легіянэраў у СМІ (пры тым, што і Сяргей Чыслаў, і Міраслаў Лазоўскі ў незалежных мэдыях выступалі даволі часта) — ніхто нам так і не прадэманстраваў. Відавочна, дэманстраваць няма чаго.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць