Свет2020

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ

«Ён мне нічога не зрабіў. Я не бачу ніякай пагрозы для Германіі з боку Расіі. Пуцін нават не пагражаў атакаваць Германію ядзернай бомбай», — сказаў Ціна Хрупала.

Ціна Хрупала і іншая сустаршыня Аліса Вайдэль. Фота: Michael Probst / AP

Сустаршыня партыі «Альтэрнатыва для Германіі» Тына Хрупала выступіў на тэлеканале ZDF і зрабіў шэраг гучных заяў. Хрупала, у прыватнасці, заявіў, што не лічыць Уладзіміра Пуціна пагрозай, паведамляе Bild.

«Ён мне нічога не зрабіў. Я не бачу ніякай пагрозы для Германіі з боку Расіі. Пуцін нават не пагражаў атакаваць Германію ядзернай бомбай», — сказаў палітык.

У той жа час ён абвінаваціў Польшчу ў «двайных стандартах» і назваў яе патэнцыйнай небяспекай.

«Вядома, Польшча можа прадстаўляць для нас небяспеку. Узяць хаця б двайныя стандарты ў адносінах да газаправода «Паўночны паток», калі Польшча не выдае Германіі тэрарыста», — дадаў Хрупала.

Палітык таксама паставіў пад сумнеў даныя пра невядомыя беспілотнікі, якія ў апошнія тыдні заўважалі на тэрыторыі Еўропы.

«Калі канцлер кажа пра расійскія беспілотнікі, то ў яго павінны быць доказы, інакш мы хутка апынемся ў той вобласці, у якой вы нас абвінавачваеце, а менавіта ў прапагандзе. Узброеныя сілы Германіі не пацвердзілі ніводнага расійскага беспілотніка», — адзначыў Хрупала.

Акрамя таго, у эфіры палітык назваў сябе «дысідэнтам» і паскардзіўся на «пераслед апазіцыі» ў Германіі. На гэта расійскі апазіцыянер Уладзімір Кара-Мурза спытаў: «Нашых апазіцыянераў забіваюць. Колькі з вашай партыі было забіта?»

«Нават на мяне нападалі, і я пакуль не ведаю, хто менавіта. Не ведаю, ці было гэта дзяржава. Магчыма, гэта былі спецслужбы або нехта яшчэ. Таму заўсёды трэба быць напагатове. Мы бачым, як цяпер ставяцца да апазіцыі ў Германіі», — адказаў Хрупала.

Каментары20

  • Indrid Cold
    12.11.2025
    +15 рублёў
  • Ніна
    12.11.2025
    Альбо невук, альбо атрымлівае ўсходнія ганарары, альбо тое і другое. Не думаю, што конніца Тухачэўскага, якой палякі абламалі зубы ў 1920м, у выпадку поспеху задаволілася б Варшавай. Пэўна яе многія чакалі ў Берліне. "Мы на злобу всем буржуям міровой пожар раздуем, міровой пожар в крові..."
    НН, хацелася б прачытаць ваш расповяд на гэтую тэму.
  • 1
    12.11.2025
    Вось яна 5 калёна...

Цяпер чытаюць

Лукашэнка прыехаў на выпускны да Колі ў Пекін10

Лукашэнка прыехаў на выпускны да Колі ў Пекін

Усе навіны →
Усе навіны

«Штурмы ў крэдыт». Чым адрозніваецца фронт у справаздачах расійскага Генштаба ад рэальнасці9

Упершыню за час назіранняў тэмпература паветра ў Беларусі перакрочыла +40°C6

У Беларусі пагражаюць заблакаваць Spotify14

Бізнэсмен Віктар Шаўцоў дабіваецца выключэння яго з санкцыйных спісаў5

На дарозе да Белавежскай пушчы разметка і знакі будуць свяціцца1

У Штадэ на поўначы Германіі падчас страляніны загінулі пяць чалавек1

У Беларусі ўжо ў найбліжэйшы час з'явяцца крыптабанкі1

У Расіі вынесены першы прысуд за «рух ЛГБТ»: супрацоўнікі клуба атрымалі ад 2 да 7 гадоў калоніі5

Яхту Пуціна заўважылі ля берагоў Даніі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прыехаў на выпускны да Колі ў Пекін10

Лукашэнка прыехаў на выпускны да Колі ў Пекін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць