Свет11

Кожны чацвёрты немец верыць у існаванне д'ябла, чарцей, дэманаў і апантанасці

Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага інстытутам YouGov па замове агенцтва KNA, піша тэлеграм-канал «Што там у немцаў».

8% рэспандэнтаў заявілі, што «безумоўна» вераць у існаванне такіх істот і з'яў, яшчэ 15 % адказалі, што «хутчэй за ўсё» дапускаюць іх існаванне. У тым, што д'ябла, дэманаў і апантанасці не існуе, перакананыя 42 % апытаных, яшчэ 23 % лічаць, што ўсяго гэтага «хутчэй за ўсё» няма.

Думаеце, такая вера ў звышнатуральнае найбольш распаўсюджаная сярод старэйшага пакалення? Насамрэч усё наадварот! Людзі ва ўзросце ад 18 да 34 гадоў часцей за іншых прызнаваліся, што вераць у д'ябла (34—35 %). Найніжэйшы ўзровень такой веры быў зафіксаваны сярод тых, каму больш за 55 гадоў (18 %).

У рэпрэзентатыўным апытанні прынялі ўдзел 2525 жыхароў Германіі.

Некалькі гадоў таму выйшла даследаванне Монікі Блэк «Зямля, апантаная дэманамі. Ведзьмы, цаліцелі і прывіды мінулага ў паваеннай Германіі» пра тое, як пасля Другой сусветнай у Германіі большасць стала верыць у дэманаў і прывідаў, чараўніцтва. Кніга вельмі цікавая, у тым ліку і з гледзішча масавай псіхалогіі, а то і псіхозу. Не выключана, што людзі хацелі так перажыць траўмы, нанесеныя Другой сусветнай.

Фота: Медуза

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка прыехаў на выпускны да Колі ў Пекін6

Лукашэнка прыехаў на выпускны да Колі ў Пекін

Усе навіны →
Усе навіны

«Штурмы ў крэдыт». Чым адрозніваецца фронт у справаздачах расійскага Генштаба ад рэальнасці9

Упершыню за час назіранняў тэмпература паветра ў Беларусі перакрочыла +40°C6

У Беларусі пагражаюць заблакаваць Spotify14

Бізнэсмен Віктар Шаўцоў дабіваецца выключэння яго з санкцыйных спісаў5

На дарозе да Белавежскай пушчы разметка і знакі будуць свяціцца1

У Штадэ на поўначы Германіі падчас страляніны загінулі пяць чалавек1

У Беларусі ўжо ў найбліжэйшы час з'явяцца крыптабанкі1

У Расіі вынесены першы прысуд за «рух ЛГБТ»: супрацоўнікі клуба атрымалі ад 2 да 7 гадоў калоніі5

Яхту Пуціна заўважылі ля берагоў Даніі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прыехаў на выпускны да Колі ў Пекін6

Лукашэнка прыехаў на выпускны да Колі ў Пекін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць