У пачатку чэрвеня жыхары аўтэнтычнага мікрараёна Асмалоўка ў Мінску занепакоіліся. Як заўважыла выданне «Анлайнер», на зялёнай пляцоўцы каля дзіцячага садка № 116 у межах вуліц Чычэрына, Кісялёва, Багдановіча і Камуністычнай з'явілася будаўнічая тэхніка. Адразу пайшлі размовы, што ў квартале нешта будуць зносіць і нешта будаваць. Падрабязнасці выданне Office Life даведалася ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада.

Ад самага пачатку меркавалі, што знясуць старое бамбасховішча і, магчыма, дзіцячы садок па вуліцы Чычэрына.
У адміністрацыі Цэнтральнага раёна пацвердзілі, што сапраўды знясуць падземнае ахоўнае збудаванне паміж дамамі № 14А, 16 і 18 на вуліцы Багдановіча і дзіцячым садком № 116. Яно шмат гадоў не эксплуатавалася.
Такое рашэнне прынялі, каб пазбегнуць аварыйных сітуацый і сітуацый, небяспечных для жыцця і здароўя гараджан. Работы па дэмантажы бамбасховішча камунальныя службы завершаць да канца чэрвеня. А саму тэрыторыю ў далейшым азеляняць. Ніякіх аб'ектаў тут будаваць не плануецца.
У адпаведнасці з генеральным планам Мінска, тэрыторыя жылых кварталаў у межах вуліц Камуністычнай — Куйбышава — Кісялёва — Багдановіча аднесена да грамадскай зоны гарадскога ядра сталіцы.
«Пазначаная тэрыторыя не забяспечаная зацверджаным горадабудаўнічым праектам дэталёвага планавання, пры гэтым знос жылой забудовы мікрараёна, а таксама дзіцячага садка на вуліцы Чычэрына, 11 не плануецца», — сказана ў афіцыйным адказе раённай адміністрацыі.
Там падкрэслілі, што на тэрыторыі Асмалоўкі забаронена новае будаўніцтва, паколькі гэты жылы раён з 2019 года стаў ахоўнай гісторыка-культурнай зонай.
Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?
Падземны пераход са шклянымі кубамі на Арлоўскай амаль гатовы
«Такой эліткі краіна не бачыла». У Мінску пабудуюць сакрэтныя хмарачосы а-ля Масква-Сіці
Чаму ў Мінску не пабудуюць метро ў «Паўночны Бераг»?
Упершыню з 2000 года: у Мінску будуюць новую трамвайную канцавую
Цяпер чытаюць
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю
Каментары