Грамадства22

«У басейнах стоячы месца няма». Мінчукі рванулі на пляжы і ў аквазоны — і засталіся расчараваныя

Анамальная спёка, якая накрыла Беларусь у мінулыя выхадныя, прымусіла тысячы мінчукоў шукаць ратавання каля вады. Аднак адпачынак на папулярных платных пляжах і ў аквапарках для многіх абярнуўся расчараваннем. У сацсетках карыстальнікі масава скардзяцца на перапоўненыя зоны адпачынку, адсутнасць свабодных шэзлонгаў, доўгія чэргі і немагчымасць нават знайсці месца, каб размясціцца на ручніку, піша «Анлайнер».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле меркавання наведвальнікаў, некаторыя пляцоўкі аказаліся проста не гатовыя прыняць такую колькасць гасцей. Зразумела, што «хто першы ўстаў — таго і тапкі», і прыйсці ўлегчыся на любым з сотні вольных месцаў а дзявятай гадзіне раніцы ніхто не забараняў (гэтым таксама парыравалі ў каментарыях), але расчараванне ўжо нікуды не дзенеш.

Карыстальніца Threads ermi_1415 расказала пра наведванне аквапарка «Лебядзіны», дзе, паводле яе слоў, ужо неўзабаве пасля адкрыцця практычна не засталося вольных месцаў.

«Хлопцы і дзяўчаты, вы што творыце? Такога прыніжэння я не адчувала вельмі даўно. Я разумею, на вуліцы спёка і шмат людзей хочуць ахалазіцца. Але ж усяму ёсць мяжа», — напісала дзяўчына.

Мінчанка сцвярджае, што вольных шэзлонгаў не было ні ў памяшканні, ні на вуліцы, усе цюбінгі для горак аказаліся занятыя, а на просьбу падаць адзін з іх інструктар нібыта адказаў: «Шукайце дзе хочаце».

Фота ілюстрацыйнае

Таксама наведвальніца сцвярджае, што ва ўстанове скончыліся пітная вада і квас, а басейны былі настолькі перапоўненыя, што ў іх «нават стоячы месца няма». У выніку, правёўшы ў аквапарку каля 35 хвілін, сям’я вырашыла пайсці, аднак вярнуць грошы за астатні час адпачынку, паводле слоў дзяўчыны, ёй адмовіліся.

Не менш прэтэнзій аказалася і да платнага пляжу на рацэ Пціч. Наведвальнікі расказваюць, што ўжо на ўваходзе іх папярэдзілі пра адсутнасць свабодных шэзлонгаў, аднак рэальная сітуацыя аказалася значна горшай.

«Пляж вельмі маленькі, людзей да халеры, і нават з ручніком легчы нерэальна. Мы прайшлі трохі далей — зона пяску скончылася, пачаліся камяні і галінкі. Прыйшлося ўжо легчы там, бо магчымасці з’ехаць не было», — падзялілася vikki_nikiforovich.

Паводле яе слоў, абсталяваны ўваход у ваду аказаўся зусім невялікім і разлічаны пераважна на дзяцей, тады як большасці адпачывальнікаў прыходзілася заходзіць у раку па камянях.

Падобнымі ўражаннямі падзялілася і іншая беларуска ў каментарыях да паста.

«Мы таксама прыехалі сёння, і нам таксама сказалі, што шэзлонгаў няма. Дайшлі да гэтага «пляжу» і зразумелі, што там не тое што пакрывала разлажыць — там нават прысесці няма дзе. У выніку развярнуліся і паехалі», — расказала яна.

Жанчына таксама адзначыла, што пры куплі квітка наведвальнікаў не папярэджвалі пра фактычную перапоўненасць пляжу.

Яшчэ адна адпачывальніца jjuli.iia звярнула ўвагу на стан дна ў зоне для купання.

«Што гэта за месца для купання, па плошчы як дзіцячы басейн? Калі туды пойдуць купацца адразу ўсе людзі, якія прыехалі на пляж, то там нават месца акунуцца не будзе. Гэта нармальна, што на абсталяваным месцы для купання пад нагамі велізарныя вострыя камяні і нейкія шыны?» — абурылася дзяўчына.

Абмеркаванні выклікаў і пляж санаторыя «Веста», наведванне якога каштуе 60 рублёў за ўвесь дзень. Карыстальніца yuliya0x параўнала рэкламныя фатаграфіі з тым, што ўбачыла на месцы, адзначыўшы, што свабодных шэзлонгаў практычна не засталося адразу пасля адкрыцця.

Посмотреть в Threads

У санаторыі прызналі, што ў выхадныя сутыкнуліся з беспрэцэдэнтнай колькасцю наведвальнікаў.

«На жаль, але ажыятаж вакол пляжу ў гэтыя выхадныя сапраўды перавысіў яго ёмістасць: усе шале і шэзлонгі былі занятыя. Улічваючы гэта, было прынята рашэнне пускаць ахвотных на зялёную зону за палову цаны», — пракаментавалі прадстаўнікі «Весты».

Таксама чытачка «Анлайнера» Кацярына расказала, што ў мінулыя выхадныя наведала САЦ «Алімпійскі» і засталася расчараваная арганізацыяй адпачынку. Паводле яе слоў, кошт дзённага наведвання вырас да 60 рублёў, аднак, як лічыць мінчанка, за гэтыя грошы наведвальнікі атрымліваюць толькі магчымасць размясціцца на газоне.

«Шэзлонгаў заўсёды няма, народу вельмі шмат, адзін басейн-«лягушатнік», які ў прамым сэнсе кішыць людзьмі», — расказала Кацярына.

Фота ілюстрацыйнае

Яна таксама адзначыла, што пацікавілася ў супрацоўнікаў, чаму пры павелічэнні кошту білетаў не было закуплена больш шэзлонгаў. Паводле слоў жанчыны, ёй адказалі: «Вас ніхто не прымушае».

«Стала вельмі крыўдна. Вядома, ніхто не прымушае, але ў межах Мінска летам практычна няма куды пайсці. Атрымліваецца, альбо сядзець дома ў спёку, альбо плаціць немалыя грошы проста за ўваход без якіх-небудзь выгод», — падзялілася чытачка.

Кацярына дадала, што з падобнай праблемай сутыкалася і ў мінулым годзе. Тады яна пакінула скаргу праз сайт комплексу, аднак, паводле яе слоў, адказу так і не атрымала.

Фота ілюстрацыйнае

За каментарыем па сітуацыі ў САЦ «Алімпійскі» звярнуўся і журналіст «Анлайнера». Яму паўтарылі прыкладна тое ж самае: канчатковае рашэнне адносна таго, ці заставацца адпачываць на тэрыторыі комплексу, прымае сам госць. Як удакладнілі прадстаўнікі САЦ, на яго прыняцце ёсць 15 хвілін нават пасля куплі квітка і трапляння на тэрыторыю. Калі за гэты час чалавек адчуў дыскамфорт, можна вярнуць грошы і пайсці.

«Інфармацыя пра тое, што колькасць шэзлонгаў абмежаваная, ёсць каля кожнай касы, асобна гэта прагаворваюць і касіры пры продажы ўваходнага квітка. У нас таксама дазволена прыходзіць са сваімі пледамі, ручнікамі. Дарэчы, у мінулыя выхадныя загрузка аквазоны не была гранічнай: пакуль што зафіксаваны максімум — 1400 адпачывальнікаў. У папярэднія гады, здаралася, прымалі і па 3000 наведвальнікаў».

Каментары2

  • характер скверный нордический не женат (с)
    29.06.2026
    і гэтыя людзеі потым будуць казаць, што любяць спякоту
  • Бгг
    29.06.2026
    Последнее фото отличное

Цяпер чытаюць

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы2

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Усе навіны →
Усе навіны

Паветраныя сілы ЗСУ пра рэтранслятары ў Беларусі: Цяпер расіянам значна цяжэй наносіць дакладныя ўдары2

Ала Пугачова перанесла дзве аперацыі на сэрцы1

Як звычайная крэйда можа дапамагчы знізіць спёку ў доме4

У Польшчы затрымалі двух беларусаў і дзевяцярых украінцаў, якіх падазраюць у арганізацыі мітынгаў за расійскія грошы9

МЗС Беларусі пракаментавала папярэджанні Кіева4

Лукашэнка не перадаваў Пуціну ніякага паслання ад Зяленскага4

Кіраўнік польскай разведкі назваў ключавую ўмову для паляпшэння адносін з Мінскам28

Як выглядаюць кватэры ў доме ў цэнтры Мінска пасля пажару ФОТЫ, ВІДЭА4

У Беларусі можна будзе разлічвацца па QR-кодзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы2

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць