Грамадства99

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў

На пленарным пасяджэнні канферэнцыі «Падарожжа ў свет штучнага інтэлекту» з удзелам Уладзіміра Пуціна кіраўнік «Сбера» Герман Грэф расказаў аб прагнозе, згодна з якім ужо праз « 6‑7 гадоў» людзі змогуць набыць фактычную неўміручасць, піша «Агенцтва».

Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP

Рэагуючы на тэму, прэзідэнт Расіі назваў рэалістычнай мэту павышэння працягласці жыцця да 150 гадоў.

Тэму неўміручасці Грэф закрануў, звяртаючыся да кітайскага пісьменніка-фантаста Чэнь Цюфаня.

Грэф спытаў у Цюфаня, як ён ставіцца да прагнозаў, якія публікуе амерыканскі футуролаг Рэйманд Курцвейл, «які кажа, што ўсе, хто пражыве наступныя 6‑7 гадоў, атрымаюць шанец не проста пражыць да 100 гадоў і больш, яны набудуць неўміручасць». «Яго апошні прагноз — што гэта адбудзецца на мяжы паміж 2030‑м і 35‑м годам — прыкладна ў 32‑м годзе», — сказаў Грэф.

Цюфань на прыкладзе сваёй маці расказаў, як штучны інтэлект можа павялічваць працягласць жыцця, але не даў прамога адказу на пытанне Грэфа.

Пасля выступлення Цюфаня слова ўзяў Пуцін. Ён сказаў, што «калісьці чалавек жыў 20, 30, 35 гадоў, і лічылася гэта нармальным, а потым сярэдні ўзрост у асобных краінах і на планеце ў цэлым стаў павялічвацца». «Зараз у некаторых краінах ужо 80 — у жанчын крыху больш, у мужчын менш», — сказаў Пуцін.

«Можна, напэўна, давесці да 150 гадоў. Але, па-першае, заўсёды будзе мала. Так жа, як грошай. Заўсёды. На мой погляд, галоўнае пытанне не ў тым, колькі пражыць. Галоўнае пытанне ў тым, як пражыць, навошта і дзеля чаго. А на гэтыя пытанні адказваюць нашы традыцыйныя каштоўнасці», — сказаў Пуцін.

Амерыканскі футуролаг Рэйманд Курцвейл лічыць, што з’яўленне штучнага інтэлекту будзе садзейнічаць радыкальнаму павелічэнню працягласці жыцця чалавека.

Летась Курцвейл у інтэрв’ю The Guardian казаў, што «ў пачатку 2030‑х мы, хутчэй за ўсё, дасягнём хуткасці адыходу ад старэння — моманту, калі кожны пражыты год, адабраны ўзростам, будзе вяртацца нам дзякуючы навуковаму прагрэсу. А потым, рухаючыся далей, мы будзем атрымліваць назад ужо больш гадоў, чым губляем».

Зварот Грэфа да тэмы неўміручасці на панэлі з удзелам прэзідэнта не выглядае выпадковым.

У пачатку верасня падчас трансляцыі ваеннага парада ў Пекіне мікрафон тэлекамеры выпадкова запісаў дыялог Пуціна з лідарам Кітая Сі Цзіньпінам. У момант, калі яны ішлі да трыбуны, можна было пачуць, як перакладчык кітайскага лідара пераклаў на рускую яго словы: «Раней людзі рэдка дажывалі да 70 гадоў, а зараз у 70 гадоў ты ўсё яшчэ дзіця».

Затым быў адказ Пуціна, які на кітайскую пераклаў яго перакладчык: «Біятэхналогіі пастаянна развіваюцца». Пасля неразборлівага адказу перакладчык Пуціна сказаў: «Чалавечыя органы можна перасаджваць пастаянна. Чым даўжэй вы жывяце, тым маладзей вы становіцеся, і [вы можаце] нават дасягнуць неўміручасці».

Сі адказаў на гэта па-кітайску: «Некаторыя прадказваюць, што ў гэтым стагоддзі людзі могуць дажыць да 150 гадоў». Праз некалькі дзён пасля вяртання з Кітая расійскі прэзідэнт наведаў лабараторны комплекс «Сірыуса», дзе яму паказалі «маладзільныя клубніцы».

Каментары9

  • Ёсік
    20.11.2025
    Я так разумею, што ў пуціна ёсьць адна традыцыйная каштоўнасьць - зьнішчаць мужчынскае насельніцтва расеі. Не ўлазе ў глузды, навошта наслухаўся гітлера і пайшоў вайной на суседнюю краіну 22 чысла, ды шчэ так рана.
  • лаборатория с клубникой
    20.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • .
    20.11.2025
    Пуцін: «Галоўнае пытанне ў тым, як пражыць, навошта і дзеля чаго. А на гэтыя пытанні адказваюць нашы традыцыйныя каштоўнасці»

    Кіраўнікам - пражыць якасна і камфортна да 150 год і болей, выкарыстоўваць традыцыйныя каштоўнасці.
    Халопам - змагацца, нават памерці, абараняць традыцыйныя каштоўнасці.

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь6

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Telegram абнавіўся, і гэтым адразу ж скарысталіся махляры2

У Курскай вобласці сутыкнуліся два расійскія знішчальнікі Су-35С20

Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»

Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне

Пад Барысавам паранілі яшчэ аднаго мядзведзя. Людзей просяць не хадзіць у лес10

Наталля Адамовіч захоўвала ўнікальныя рэцэпты гарадской беларускай кухні. Вам канечне захочацца таксама гэта згатаваць1

У Віцебску пара занялася сэксам на капоце машыны на вачах школьнікаў і ўладальніка аўто12

Сталі вядомыя дэталі перамоў з Уіткафам і Кушнерам у Кіеве3

У Купалаўскі тэатр узялі новую актрысу. Таксама з Расіі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь6

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць