Пра вытворчасць маянэзу з новым смакам ад Мінскага маргарынавага завода паведаміў Белдзяржхарчпрам.

Скрыншот з відэа
Прадукт будзе выпускацца пад брэндам «Залатая кропля«, а вытворца абяцае ў ім «высакародныя ноткі труфеля».
Сцвярджаецца, што гэты маянэз стаў першым у Беларусі, у які дадалі труфель. У выніку
«атрымаўся ўнікальны соус, які ператворыць нават самую простую вячэру ў рэстаранную страву — ад гарачай запечанай бульбы і стэйка да вытанчаных канапэ».
Абяцаюць, што навінка паступіць у гандлёвыя сеткі ўжо зусім хутка. Колькі яна будзе каштаваць, пакуль не паведамляецца.
Цяпер чытаюць
На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
Каментары
Сало в шоколаде не хотите запустить в производство?