У выдавецтве «Янушкевіч» пабачыў свет зборнік Юліі Верамей «Снежная фея». Выдаўцы перакананыя, што кніга з дзіцячымі вершамі можа стаць выдатным падарункам напярэдадні святаў, піша bellit.info.

«Снежная фея» — гэта ўтульнае падарожжа ў зімовы свет, дзе жывуць сяброўства, дабрыня і цуды.
Юлія Верамей — паэтка, перакладчыца і апантаная даследчыца дзіцячага свету. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, атрымала ступень магістра ў Гамбургскім універсітэце. Валодае шасцю мовамі. Стварае арыгінальныя дзіцячыя вершы — вершы-азбукі, вершы-шыфры і вершы-малюнкі, поўныя фантазіі, дабрыні і гульні слоў.
Аздобіла кнігу Юлія Астрэйка — мастачка, якая стварае яркія ілюстрацыі для дзіцячых кніг, супрацоўнічае з пісьменнікамі з Еўропы ды Аўстраліі. У 2025 годзе прадстаўляла свае працы для выдавецтваў на міжнароднай выставе ў Балонні.
Кнігу ўжо можна замовіць праз сайт Knihauka.com, а таксама купіць у кнігарні ў Варшаве.
-
Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі
-
Вольныя Купалаўцы паставяць спектакль у Вільні
-
«Дайце круглую суму і год — будзе вам любы шэдэўр Мікеланджэла!» Улады запатрабавалі перарабіць «Быхаўскую мадонну». Аўтар падточвае яе балгаркай
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары