Свет77

Пуцін у Туркменістане двойчы не змог правільна вымавіць прозвішча лідараў гэтай краіны

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін двойчы не змог правільна вымавіць прозвішча прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава і яго бацькі Гурбангулы Бердымухамедава падчас сустрэчы ў Ашхабадзе на форуме «Мір і давер: адзінства мэтаў у інтарэсах устойлівай будучыні», звярнула ўвагу «Вёрстка».

Уладзімір Пуцін

Падчас канферэнцыі Бердымухамедаў перадаў слова Пуціну, і той хацеў павіншаваць туркменскага лідара з прыняццем ААН рэзалюцыі аб пастаянным нейтралітэце Туркменістана. Аднак Пуцін спачатку памыліўся ў вымаўленні прозвішча, а пры другой спробе няправільна вымавіў імя па бацьку і зноў зблытаў прозвішча.

«Хацеў бы ад усёй душы павіншаваць з гэтай знамянальнай падзеяй… Павіншаваць усіх нашых туркменістанскіх сяброў і, вядома, перш за ўсё, прэзідэнта Сердара Гурбангулыевіча Бердыму… мухаведава. Нацыянальнага лідара туркменскага народа Гурбангулы …Мелігулавіча [правільна Мялікгулыевіча. — Рэд.] Бердымухаведава», — сказаў Пуцін, як вынікае з відэа на сайце Крамля.

Раней у Пуціна праблем з вымаўленнем гэтага канкрэтнага прозвішча, як адзначаецца, не было.

Але гэта не першы выпадак, калі ён робіць памылкі ў імёнах і прозвішчах замежных лідараў: у 2022‑м Пуцін неаднаразова памыляўся з іменем прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева, а ў 2024‑м на саміце БРІКС меў цяжкасці з вымаўленнем імя і прозвішча прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Каментары7

  • 1
    12.12.2025
    опарыш совсем с катушек соскочил
  • Ёсік
    12.12.2025
    Дык выгналі б яго, покуль не вывучыш, не прыязджай.
  • дзед вова як Брэжнев апошніх дзён , не доўга маскоўскай імперыі засталося
    12.12.2025
    "Пуцін у Туркменістане двойчы не змог правільна вымавіць прозвішча лідараў гэтай краіны"

    дзед вова як Брэжнев апошніх дзён , не доўга маскоўскай імперыі засталося

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць