Эканоміка33

Запускаюць хуткія чыгуначныя перавозкі з Беларусі ў Іран

Лагістычны аператар «Белмытсэрвіс» арганізуе хуткі чыгуначны маршрут для экспартных грузаў з Беларусі ў Іран. Як запэўнівае прадпрыемства, тэрмін дастаўкі складзе 13—15 дзён, піша Office Life.

Фота: Office Life

Па гэтым маршруце кантэйнерны цягнік будзе перавозіць тавары праз Беларусь, Расію, Казахстан і Туркменістан да Ірана. Да станцыі адпраўлення груз дастаўляецца аўтатранспартам, пасля чаго кантэйнеры перагружаюцца на чыгуначныя платформы.

У «Белмытсэрвісе» адзначылі, што гэты маршрут стане адным з самых хуткіх і зручных для дастаўкі грузаў паміж краінамі, дапаможа ўмацаваць пазіцыі беларускіх вытворцаў на міжнародных рынках і пашырыць геаграфію паставак.

Раней быў запушчаны пастаянны сэрвіс па адпраўцы кантэйнерных цягнікоў са зборнымі грузамі паміж Беларуссю і Турцыяй. Таксама арганізаваны новы мультымадальны маршрут з Беларусі ў Калінінградскую вобласць: грузы будуць перавозіцца цягніком да порта ў Санкт-Пецярбургу, а затым на пароме без перагрузкі ў Калінінград.

Каментары3

  • Ёсік
    12.12.2025
    Туды тэхніку для сельскай гаспадаркі, МАЗы, а што адтуль? Фінікі адвараныя ў цукровай вадзе, фісташкі напоў адкрытыя, тканіны.
  • 12.12.2025
    Ёсік,прачніся . Там ўжо і " шахеды " , і ядрена зброя , і ўсялякія прысмакамі цывілізацыі якіх тутась і ня бачылі .
  • 1
    13.12.2025
    Ёсік, узбраенне

Цяпер чытаюць

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Усе навіны →
Усе навіны

Малады кіроўца на яркім BMW знёс дарожныя знакі, святлафор і ўляцеў на прыпынак на вуліцы Якуба Коласа ў Мінску5

Галоўны беларускі прапагандыст заклікаў знішчыць Манхэтэн дашчэнту53

Вызначаны часовы Вярхоўны лідар Ірана7

Пуцін назваў забойства Хаменеі цынічным парушэннем усіх нормаў маралі і права. Лукашэнка маўчыць26

Статкевіч — беларусам: Ваша цеплыня ахутвала мяне. І я адчуваў яе амаль фізічна6

У Іране пры ўдарах ЗША і Ізраіля загінуў кіраўнік паліцэйскай разведкі2

Іран абвясціў аб адкрыцці Армузскага праліва7

На Берасцейшчыне і Гродзеншчыне затрымалі кіраўнікоў буйных аграрных прадпрыемстваў3

У Гомелі на прыпынку каля вадаёма мясцовы жыхар пакінуў пасланне рыбакам. Што там?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць