Грамадства33

Кім Чэн Ын павітаў у Пхеньяне вайскоўцаў, якія бралі ўдзел у размініраванні ў Курскай вобласці

Кім Чэн Ын сустрэўся ў Пхеньяне з вайскоўцамі 528‑га інжынернага палка Карэйскай народнай арміі, якія вярнуліся дадому пасля выканання задач «ў зоне баявых дзеянняў за мяжой», паведамляе Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК).

Падчас урачыстай цырымоніі Кім Чэн Ын выступіў з прамовай, у якой нагадаў, што полк быў разгорнуты ў Расіі ў пачатку жніўня і «дасягнуў бліскучых вынікаў пры выкананні інжынерна-баявых задач» у Курскай вобласці. Аднак на працягу сваёй місіі, якая доўжылася 120 дзён, полк панёс «дзевяць трагічных страт», заявіў лідар КНДР.

«Наш інжынерны полк, рызыкуючы жыццём пры выкананні загадзя, не атрымаў ні кампенсацыі, ні ўзнагароды, але атрымаў самае каштоўнае ў свеце, што нішто не можа замяніць. Гэта вера і давер партыі, краіны і народа да нашай арміі», — сказаў Кім Чэн Ын у сваёй прамове.

Каментары3

  • Андрусь
    13.12.2025
    Варта прызнаць, што выцесніць украінскія войскі з Курскай вобласці расіі ўдалося толькі, дзякуючы ўмяшальніцтву ў расійска-ўкраінскую вайну падраздзяленняў Карэйскай народнай арміі. Да таго расійцы толькі адступалі.
    Таму Кім цалкам абгрунтавана можа сікаць у вушы свайму народу пра непераможнасць і легендарнасць Карэйскай народнай арміі, некалькі падраздзяленняў якой здолелі вызваліць цэлую расію ад войскаў Украіны.
  • А вы ўсё лохі
    13.12.2025
    Сапраўдны лідар, хаця і дыктатар. Паставіў задачу - выканалі.
  • Ёсік
    13.12.2025
    Усе плакалі, калі бачылі вышэйзабога? Паскудства, хто дае вам права распараджацца жыцьцямі іншых людзей, кіраўнікі хрэнавыя. Што там забыліся гэтыя жаўнеры? Яны якую свабоду баранілі за тысячы кіламетраў ад дому?

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі25

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Гулец моладзевай зборнай Беларусі па хакеі прадэманстраваў свае лінгвістычныя здольнасці. Ён ведае пяць моў ВІДЭА8

Кая Калас: Мірнае пагадненне па Украіне немагчымае без удзелу Еўрасаюза5

McLaren, Maserati і не толькі. На адной паркоўцы ў Мінску заўважылі вельмі дарагія аўто6

У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом2

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія7

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

У польскім серыяле, які выйшаў на Netflix, адзін з персанажаў — беларускі доктар. У яго на спіне выпалена «здраднік»4

Хакеры цалкам знішчылі воблачную інфраструктуру аднаго з найбуйнейшых расійскіх хостынг-правайдараў Beget1

49‑гадовага лесніка з радзімы Лукашэнкі з двума дзясяткамі судзімасцяў узялі ў палон ва Украіне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі25

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць